2006-09-16 10:37:01

Апцыбіскуп Мамбэрті новым міністрам замежных спраў Ватыкану


Як мы інфармавалі ў нашай ўчарашняй праграме Папа Бэнэдыкт 16 уручыў 71-му гадоваму кардыналу Тарчысіё Бэртонэ назначэньне на Дзяржаўнага Сакратара Ватыкану. Адчасна Сьвяцейшы Айцец назначыў арцыбіскупа Домініка Мамбэрті сакратаром да спраў адносін Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі сьвету. Дагэтуляшні старшыня ватыканскае дыпламатыі, 71 гадовы арцыбіскуп Джованьні Лаёло стаў старшынёю Папскае Камісіі да спраў Ватыканскае Дзяржавы і адначсна Губэрнатарам Ватыкану. Ён замясьціў на гэтай пасадзе 79 гадовага кардынала Эдмунда Шоку, які з огляду на пажылы век адмовіўся ад гэтае пасады.
Новы- як бы можна сказаць- “ватыканскі міністар замежных спраў- арцыбіскуп Мамбэрті нарадзіўся ў 1952 годзе ў Марракэш у Марока. Як ксёндзе францускай дыяцэзыі Аячо, на Корсыцы, узьняў 20-ць гадоў таму назад службу ў дыпламатыі Апостальскай Сталіцы. Пасьля атрыманьня, 4-ы гады таму назад арцыбіскупскай сакры, монс. Мамбэрті быў Апостальскім Нунцыям у Судане і адначасна апостальскім дэлегатам у Самаліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.