Зварот монс. Кандрусевіча да удзельнікаў спаткання змешанай тэалагічнай камісіі ў
Белградзе.
Шаноўныя сябры, зараз мы прапануем вашай увазе зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
да святароў, законнікаў і свецкіх вернікаў арцыдыяцэзіі Маці Божай у Маскве ў сувязі
з аднаўленнем працы змешанай багаслоўскай камісіі, якая складаецца з прадстаўнікоў
Каталіцкай і мясцовых Праваслаўных Цэркваў. Згаданае спатканне пройдзе ў Белградзе
18-25 верасня бягучага года. Дарагія браты і сёстры! Спынены ў 2000 годзе
багаслоўскі дыялог паміж Каталіцкай Царквой і мясцовымі Праваслаўнымі Цэрквамі працягваецца! Гэта
добрая навіна дае нам надзею ў развіцці каталіцка-праваслаўных зносінаў. Пасля чатырохгадовага
перапынку 1 ліпеня 2004 года Папа Ян Павел II° і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей
I° падпісалі супольную дэкларацыю, у якой заявілі аб намеры аднавіць экуменічны дыялог
у рамках змешанай каталіцка-праваслаўнай камісіі. Па Божай міласэрнасці мы зноў разам
вяртаемся да абмеркавання праблемаў, якія неабходна вырашаць на шляху еднасці і прыймаем
волю Хрыстуса, Які заклікае хрысціянскі свет: “Няхай будзе ўсё адно!” Папа Бенедыкт
ХVI° аптымістычна акрэсліў будучае спатканне “новым этапам дыялога”. Бо менавіта нашы
Цэрквы, баронячы маральныя вартасці перад выклікам секулярызма, маральнага рэлатывізма
і ўсё большай пагрозы лібералізма, павінны ў рэчаіснасці падцвердзіць імкненне да
еднасці, што ў сваю чаргу, таксама было іскравым сведчаннем магчымасці вырашэння шляхам
дыялога праблем сучаснага падзеленага свету. Паседжанне багаслоўскай камісіі адбудзіцца
18-25 верасня 2006 года ў Белградзе – сталіце Сербіі. У ім прыймуць удзел каля 60
прадстаўнікоў Каталіцкай і дзесяці мясцовых Цэркваў, сярод якіх будуць і прадстаўнікі
Маскоўкага Патрыярхата. Пад час спаткання будуць абмяркоўвацца найбольш “балючыя”
пытанні адносінаў паміж Каталіцкай і Правасцлаўнымі Цэрквамі – аб першынстве Папы
і аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах. Яшчэ ў 1995 годзе ў энцыкліцы “Ut unum sint” – “Няхай
будзе ўсё адзіным” – Слуга Божы Ян Павел II ° звярнуўся да іншых хрысціянскіх Цэркваў
і суполак з прозьбай вывучыць пытанне служэння наступніка святога Пятра. Каталіцкія
Царквы усходняй традыцыі таксама маюць уласную духоўнасць у хрысціянскай гісторыі
і культуры. Ведаючы ўсю складанасць праблемы, наіўна меркаваць, што аднаўляемы
дыялог будзе лёгкім і ў кароткі тэрмін вырашыць усе пытанні нашых зносінаў. Аднак
неабходна памятаць, што экуменічны дыялог з’яўляецца выявай волі Хрыста і справай
Святога Духа, інструмантам у руках Якога мы ўсе пакліканы быць. Мітрапаліт Тадэвуш
Кандрусевіч Масква, 12 верасня 2006 года.