2006-09-14 14:08:05

Упершыню за апошнія 900 гадоў у Венгрыі пройдзе беатыфікацыя законніцы, якая ратавала гебрэяў.


Венгерская законніца, якая дапамагла выратаваць жыццё мноства гебрэяў пад час Другой сусветнай вайны, будзе беатыфікаваная Каталіцкай Царквой.
Сара Салкахазі была забіта членамі венгерскага руха “Перакрыжаваныя стрэлы”, які супрацоўнічаў з нацыстамі, 27 снежня 1944 года за тое, што хавала гебрэяў у Будапеште, у будынку, дзе знаходзіўся яе закон міласэрнасці. Салкахазі была арыштавана разам з іншымі жыхарамі дома і потым была растраляна. Целы забітых кінулі ў раку Дунай.
Цэрымонія беатыфікацыі назначана на 17 верасня бягучага года. Яна пройдзе ў сталічнай базыліцы св.Стэфана. “Сара Салкахазі гераічна выяўляла сваю любоў да чалавецтва. Гэта любоў паходзіла ад яе хрысціянскай веры, - заявіў кардынал Петер Эрдо, які ўзначаліць цэрымонію беатыфікацыі. – Гэта тое, за што яна аддала сваё жыццё”.
Сара Салкахазі нарадзілася ў 1899 годзе ў вянгерскім горадзе Касса, які цяпер называецца Кошыце і знаходзіцца на тэррыторыі Славакіі.
Яе беатыфікацыя будзе першай у Венгрыі пасля 1083 года, калі былі аб’яўлены блаславёнымі першы кароль Венгрыі, цяпер ужо святы, Стэфан, і ягоны сын, святы Iмрэ, а таксама святы Геллерт, італьянскі біскуп, які адыграў важную ролю у хрысціанізацыі венграў.
Змены, уведзеныя Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI°, дазваляюць цяпер праводзіць цэрымоніі беатыфікацыі па ўсім свеце, а не толькі ў Ватыкане, як гэта было на працягу шмат стагоддзяў. Асаблівым чынам падкрэсліваецца прыналежнасць Салкахазі да сярэдняга класа: яна будзе першай вянгерскай блаславёнай, якая не належыць а ні да каралеўскай сямьі, а ні да шляхецкага роду. Да ўступлення ў закон у 1930 годзе Сара Салкахазі працавала пераплётчыцай, журналісткай і рэдактарам газеты. Яе гераічны ўчынак быў афіцыйна прызнаны ў 1972 годзе навукова-даследчым інстытутам Яд Вашем, які займаецца вывучэніем гісторыі халакоста.







All the contents on this site are copyrighted ©.