2006-09-13 11:37:18

Працягваецца візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў Баварыю


Серада 13-га верасьня была пятым днём візіту Папы ў Нямеччыну. Як ведаюць нашыя пастаянныя слухачы Папа заўсёды ў сераду меў сваю агульную аўдыенцыю. Сёньня, самазразумела, Агульнае аўдыенцыі не было, бо як мы толька што сказалі Бэнэдыкт 16 знаходзіцца ў Баварыі. Сёньня Папа меў, так можна сказаць, крышку “свабаднейшы” дзень у параўнаньні з іншымі. Папблаславіў толькі новыя касьцельныя арганы у Рэгэнсбургу ды рэшту дня правёў у сваім родным доме ў Пэнтлінг, ў якім жыў, калі быў прафэсарам на Унівэрсытэце ў Рэгэнстургу. У між часе наведаў, разам са сваім братам Джорджам магільнік бацькоў.
Але мы вернемся ў нашай праграме да візіту Папы у аўторак 12-га верасьня. Раніцай Сьвяцейшы Айцец адслужыў на лугах “Ісьлінгэр Фэльд” у Рэгэнсбургу Сьвятую Імшу, на якой прысутнічала больш за 300 тысяч вернікаў, сярод якіх былі вернікі таксама з іншых эўрапэйскіх краін. У сваім казаньні Папа сказаў, што вера не ёсьць тэорыяю, але вырастае з сустрэчы Бога і чалавека. Бог схіляецца над чалавекам. Хрыстос робіць нас цераз хрос сваімі братамі і сёстрамі, ўводзіць нас у Божую сям”ю.
Пасьля абеду, цэлы час ў аўторак 12-га верасьня- Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся са сьветам навукі на Унівэрсытэце ў Рэгэнсбургу, дзе калісьці быў прафэсарам. У сваім слове да прысутных Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да дыялогу, які пры канцы 14-га стагоддзя Уладар Бізантыі Мануэль ІІ Палеолаг вёў з пэрскімі музульманамі. Прыпомніў, што перакананьне, што дзеяньне насуперак розуму не згаджаецца з натураю Бога, зьяўляецца тыпічным для грэцкае думкі. Сустрэча ў хрысьціянстве біблійнага пасланьня і грэцкае думкі- сказаў на заканчэньне Папа- ў спалучэньгні са спадчынаю Рыму- стварыла Эўропу і астаецца яе асноваю.
Апошнім пунктам візіту ўчарашняга дня было экумэнічнае набажэнства ў Саборы Рэгэнсбургу. На малітву з Папам прыбылі прадстаўнікі розных веравызнаньняў, якія прысутныя ў Баварыі, ў гэтым біскуп Лютэранскае Царквы і праваслаўны мітрапаліт Аўгустінос. У прамове, ў часе вячэрні, Бэнэдыкт 16 спаслаўся да блізкае ўжо сустрэчы ў Бэльградзе, дзе ўзьняты мае быць праваслаўна-каталіцкі дыялог на тэму супольнасьці. Выказаў таксама радасьць з прысутпленьня мэтадыстаў да каталіцка-лютэранскае дэклярацыі аб апраўданьні.
RealAudioMP3
Прасем Госпада, каб зрабіў нас бачучымі. Дапамагайма сабе ўзаемна разьвіваць гэтую здольнасьць, каб адкрыць вочы таксама людзям нашых часоў так, каб і яны адкрылі Бога ў сьвеце і па-над гістарычнымі бар”ерамі заўважылі нанава Ісуса, Сына пасланага Богам, ў якім мы бачым Айца”. Гэтымі словамі Папа зрабіў заклік да ўдзельнікаў сустрэчы, каб давалі супольнае сьведчаньне хрысьціянскай веры. Заўважыў, аднак, што даваньне сьведчаньня Хрысту гэта перад усім акрэсьлены спосаб жыцьця, які паказвае ў сьвеце ( поўным хаосу) пункты аднясеньня. У гэтым кантэксьце Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да хрысьціянскае любові, якая называецца ў пісьмах Апостала Яна грэцкім словам “агапэ”. “Мы паверылі любові”. Так, любові чалавек можа верыць- сказаў на заканчэньне Папа. Давайце будзем даваць сьведчаньне аб нашай веры так, каб явілася яна як сіла любові, “каб сьвет паверыў”.
У часе экумэнічнага набажэнства супольна адсьпявана песьню Багародзіцы “ Маніфікат” ( Узьвялічае Душа мая Бога), адгаворана экумэнічную малітву вернікаў.
Апостальскае падарожжа Папы у Баварыю закончыцца у чацьвер 14-га верасьня.








All the contents on this site are copyrighted ©.