2006-09-08 11:54:09

Нямецкія жанчыны правялі незвычайную акцыю прымеркаваную да прыезду Папы.


З нагоды візіта Бенедыкта XVI° у Германію, Саюз каталіцкіх жанчын краіны праводзіць акцыю, пад час якой жанчынам прапануецца прыслаць уласна напісаную малітву. У рамках акцыі актывісты Саюза атрымалі за апошнія тры месяца амаль тысячу малітваў.
Свае малітвы дасылаюць не толькі верніцы-каталічкі, але і жанчыны пратэстантскага веравызнання, сярод якіх біскуп Эвангелічнай Царквы Марыя Джепсен, а таксама мусульманкі і юдэйкі. Самай маладой удзельніцай акцыі стала 10-гадовая дзяўчынка, а самай пажылой – ужо споўнілася 92 гады.
Арганізатары збяруць усе дасланыя малітвы ў адну кнігу і перададуць яе Папе 10 верасня, калі ён прыбудзе ў сталіцу Баварыі - Мюнхен.
Самыя прыгожыя і праніклівыя звароты да Бога выйдуць асобнай кнігай пад назвай “Жанчыны. Жыццё. Малітвы. Асабістыя малітвы жанчын”. Кніга будзе мець 130 старонак. Кожная малітва будзе суправаджацца каляровай ілюстрацыяй, сярод якіх будуць малюнкі вядомай нямецкай мастачкі Крысціны Пфунц.







All the contents on this site are copyrighted ©.