2006-09-07 15:19:40

У Iндыі адзначылі Х гадавіну са дня смерці Маці Тэрэзы.


У індыйскім горадзе Ахмадабадзе сотні людзей розных канфесій сабраліся на плошчы Маці Тэрэзы Калькутскай 5 верасня, каб ушанаваць памяць гэтай славутай блаславёнай у дзясятую гадавіну яе смерці.
У сваім слове арцыбіскуп Ахмадабада Томас Макван заклікаў сабраных наследваць прыкладу Маці Тэрэзы і “выйсці за вузкія межы ўласных рэлігійных суполак”.
У гэтым сэнсе месца знаходжання плошчы Маці Тэрэзы магчыма лічыць сымвалічным. Яна знаходзіцца ў самым цэнтры горада. З аднаго боку да яе прылягае вялікі мусульманскі квартал, а з іншага – буддыстскі храм багіні Бхадракале. Плошча поўная зелені і кветак, а ў яе цэнтры ўстаноўлена бронзавая статуя Маці Тэрэзы.
Пасля заканчэння кароткай цэрымоніі вернікі ўсклалі кветкі і вянкі да падножжа статуі, а сёстры з заснаванай ёй кангрэгацыі спелі песню, прысвячаную сваёй вялікай заснавальніцы.
У Ахмадабадзе сёстры працуюць у дзесяці дамах, у якіх яны клапоцяцца аб самотных, паміраючых, сіротах, дзецях, якіх пакінулі бацькі, пракажоных і хворых на СНIД.







All the contents on this site are copyrighted ©.