Новапрызначаны Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Тарчізіо Бертоне напярэдадні прыняцця
пасады адказаў на пытанне журналістаў свецкай газеты "Джорнале", што рэформа Рымскай
курыі вельмі верагодная і магчымая.
Арцыбіскуп Генуі, які амаль праз тыдзень пераедзе ў Ватыкан, вядомы на Захадзе
сваёй адкрытасцю і сучасным светаадчуваннем. " Пасля амаль 2-х дзесяцігоддзяў неабходны
поўны перагляд дэкастэрыяў ( аддзялення ў структур Царквы)"-кажа ён .Кардынал мяркуе,
што іх неабходна зрабіць больш эфектыўнымі ў выкананні місіі Царквы. Гаворка ідзе,
ці варта наогул захоўваць усе тыя, што існуюць. "Курыя павінна стацца меньшаю, але
больш дзейснаю"- лічыць эмінэнцыя Бертоне. У змешчаным артыкуле выказаны аптымізм
у інтэнсіі будучыні. Ён выплывае, як прызнаўся кардынал, з парады аднаго мудрага
старога сябра-біскупа, які параіў быць , у першую чаргу, дзяржаўным сакратаром усяе
Царквы, а не толькі дзяржаўным сакратаром дзяржавы Ватыкан. Каб мець малітоўную падтрымку,
прэм'ер-міністр Ватыкану напісаў пісьмы ў манастыры, просячы братоў па цэлым свеце
аб дапамозе і падтрымцы ў складанай і адказнай кіруючай місіі. На катэдру Генуі
прызначаны ўжо 63-гадовы арцыбіскуп-капелан пры Ўзброеных сілах Італіі Анжэло Баньяско.
Пра свайго наступніка на Генуэзскай арцыдыяцэзіі кардынал Бертоне аб'явіў падчас развітальнай
святой Імшы, што правёў пры вялізнай колькасці сваіх вернікаў. Паабяцаў пастве прыехаць
ў наступным годзе, прычымі прыбыць у Геную разам з Папам Бенедыктам 16. Ад
15 верасня кардынал Тарчізіо Бертоне прыступіць да сваіх высокіх абавязкаў у святой
Сталіцы.