2006-09-07 14:12:31

Беатыфікацыя Папы Яна Паўла 1 : разгляд справы па ёй завершвае сваю першую стадыю. Напрыканцы сёлетняй восені будуць паведамленыя вынікі даследвання.


Пра гэта расказаў журналістам віцэ-пастулатар па гэтым працэсе монс. Джоржо Лізэ у сувязі з тым, што напрыканцы жніўня адзначана 28-я гадавіна яго выбрання на Папу Рымскага. Свецкае імя - Альбіно Лючані; да свайго выбрання на апостальскі пасад ён быў біскупам горада Вітторіо Венето, а потым патрыярхам- арцыбіскупам Венецыі. У 1978 Лючані быў выбраны на Папу і меньш як праз месяц памёр. Наступны Папа - Ян Павел 2, абраўшы гэткае ж імя, вызначыў тым, што будзе працягваць тую ж самую царкоўную першаапостальскую палітыку.Прыгадаем, што падрыхтоўкі да паднясення да славы алтару праводзіць спецыяльная камісія, якая скрупулёзна вывучае ўсе ўчынкі і справы для адпаведнасці святасці, аналізуе выпадкі цудаў, што Бог дае праз слаўных людзей напрацягу іхнага жыцця , а таксама па малітве аб іхнім заступніцтве пасля смерці.
Монс.Лізэ расказаў, што сведчанні аб жыцці і дзейнасці Папы Яна Паўла1 былі ўжо заслуханыя камісіяй ў Рыме, Венецыі і Вітторіо Венето. Вынікі цяпер перададзеныя для далейшага вывучэння ў Кангрэгацыю кананізацыі святых.







All the contents on this site are copyrighted ©.