2006-09-06 13:54:53

Грэка-католікі Украіны рыхтуюцца да правядзення Сынода.


13 – 20 верасня бягучага года ў Львове будзе праходзіць Сынод епіскапаў УГКЦ. Асаблівасць сёлетняга Сінода ў тым, што ў працэсе яго падрыхтоўкі прыймалі ўдзел не толькі духоўныя асобы, але і свецкія вернікі. “Мы жадалі даць пачуць усім вернікам Царквы падчас падрыхтоўкі Сінода, што калі яны хочуць, то могуць прыняць удзел у гэтым працэсе”, - зазначыў Галава УГКЦ мітрапаліт Любамір Гузар.
Па паведамленню прэс-службы кіраўніка грэка-католікаў Украіны, епіскапы звярнуліся да ўсіх сваіх вернікаў з прозьбай выказаць у пісьмовай форме свае думкі адносна фармавання паклікання святароў, адукацыі, фармаціі, жыцця святароў у прыходах і г.д. Для эфектыўнасці супрацоўніцтва было прапанавана захоўваць пэўны рэгламент. “Мы не будзем уваходзіць у дыскусію. Усё, што будзе напісана, мы прыймем, а тады будзем імкнуцца гэта абмеркаваць. Потым цікавыя, канструктыўныя думкі будуць прадстаўлены для дыскусіі на Сынодзе”, - паясніў мітрапаліт Гузар.
У адрас Сакратарыята Сынода епіскапаў УГКЦ ужо прыйшло каля дваццаці лістоў ад вернікаў, у якіх яны падалі свае прапановы.







All the contents on this site are copyrighted ©.