2006-09-06 13:48:42

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 6 верасьня.


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Як падаюць ватыканскія крыніцы было іх больш за 25-ць тысяч. Была гэта ўжо 32 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста. Сёньня гаварыў пра Апостала Філіпа
RealAudioMP3
Як чытаем у Эвангэльлі Філір паходзіў з Бэдсаіды. Зараз жа пасьля пакліканьня праявіўся апостальскім энтузыязмам, калі прывёў да Ісуса Натанаіла, заахвочваючы яго сьведчаньнем: “Мы знайшлі Таго, аб Якім пісаў Майцей ў Законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпавага, што з Назарэту”.
У часе цудоўнага памнажэньня хлябоў- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец – даў пазнацца як той, які цьвяроза ацэньвае рэальнасьць: “ ім на 200 дынараў мала будзе хлеба, каб кожнаму з іх дасталася хоць па крысе”. Адначасна, аднак, вылучаўся рэлігійнаю цікавасьцю да Божых таямніцаў: “Госпадзе пакажы нам Айца і гэтага нам хопіць”. Гэтаю просьбаю- сказаў яшчэ Бэнэдыкт 16—з правакіраваў Ісуса да абьяўленьня праўды аб сваёй еднасьці з Айцом: “Філіп, Я так доўга з вамі і яшчэ Мяне ты не пазнаў. Хто Мяне ўбачыў, убачыў таксама і Айца”.
Паводле традыцыі пасьля Сасланьня Сьвятога Духа- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа—Філіп вёў апостальскую дзейнасьць ў Грэцыі і Фрыгіі дзе панёс мучаніцкую сьмерць.
Закончваючы сваю сустрэчу з вернікамі Сьвяцейшы Айцец папрасіў малітваў ва ўсіх іх за сваё Апостальскае падарожжа ў Нямеччыну, якое ён пачне ў суботу 9-га верасьня. Я дзякую Госпаду за магчымасьць наведаць першы раз пасьля выбару на Біскупа Рыму, Баварыю зямлю майго нараджэньня. Суправаджайце мяне, дарагія прыяцелі- зьвярнуўся Папа да прысутных вернікаў- у гэтым маім падарожжы, якое даручаю Найсьвятой Дзеве Марыі. Хай Яна суправаджае мяне: хай Яна спрычыніцца да таго, што нямецкі народ атрымае адноўленую вясну веры ды сацыяльны прагрэс.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.