У Бельгіі будуць вучыць на імамаў і выкладчыкаў ісламу.
У каталіцкім універсітэте бельгійскага горада Лювен будуць вучыць на імамаў і выкладчыкаў
іслама. Пілотны праэкт на 2006-2007 навучальны год прапануе навучанне для ўсіх
жадаючых, пасля заканчэння якога слухачы атрымаюць універсітэтскі сэртыфікат. Фінансавую
падтрымку інстытуту імамаў, як і іншым афіцыйным рэлігійным арганізацыям Бельгіі,
аказвае дзяржава. Навучанне на курсах іслама часткова фінансуе Міністэрства вышейшай
адукацыі франкамоўнай грамады Бельгіі. Наша даведка: У Бельгіі жыве каля 400 тысяч
прыхільнікаў іслама, большасць з якіх паходзяць з мусульманскіх краінаў.