2006-09-05 14:22:05

Ватыкан- Асізі: вера ўмацоўвае мір


У італьянскім горадзе Асізі, ў аўторак 5-га верасьня, закончылася малітоўная міжрэлігійная сустрэча за мір у сьвеце. Была яна зарганізаваная ў 20-ю гадавіну перашае такога роду сустрэчы, на якую запрасіў прадстаўнікоў розных веравызнаньняў, да гораду сьвятога Францішка, Слуга Божы Ян Павал ІІ.
Да ўдзельнікаў гэтае сустрэчы Папа Бэнэдыкт 16 накіраваў сваё пасланьне. У ім падкрэсьліў актуальнасьць інтуіцыі свайго папярэдніка, які паказаў ролю малітвы ў будаваньні міру. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў увагу на значэньне сьведчаньня малітвы прадстаўнікоў розных рэлігійных традыцый. Яны паказалі, што малітва не падзяляе, але спалучае і зьяўляецца вырашальным элемэнтам ў пасьпяховай пэдагогіцы міру. Сёньня больш чым калі-небудзь мы патрабуем такой пэдагогікі, глядзеўшы асабліва на новае пакаленьне- сьцвердзіў Папа Бэнэдыкт 16. Адначасна высказаў боль, што так многа маладых людзей, асабліва ў раёнах канфліктаў, выхоўваюцца ў атмасфэры нянавісьці і помсты, ў ідэалогіі, ў якой захоўваюцца даўнейшыя траўмы і падрыхтоўваюцца розумы да актаў насільля. “Трэба зьнішчаць такія бар”еры і дапамагаць маладым людзім ісьці з духам часу”—сьвердзіў у сваім пасланьні Папа.
На заканчэньне свайго пасланьня Сьвяцейшы Айцец ўказаў постаць Сьвятога Францішка, які сёньня зьяўляецца патронам для людзей, якія шукаюць міру, пашаны прыроды ды дыялогу розных веравызнаньняў і культур. Прыпомніў, што сёлета мінае 800-т гадоў ад часу наверненьня Бедака з Асізі, а ключом ягонага братэрства быў радыкальны выбар Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.