2006-09-05 13:55:04

Архіў фотаздымкаў афіцыйнай ватыканскай газеты змешчаны ў інтэрнэте.


Архіў фотаздымкаў афіцыйнай ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano” цяпер магчыма паглядзець у інтэрнэте. Самыя раннія здымкі датуюцца 1930 годам.
Цяпер любы карыстальнік атрымлівае доступ да тысяч фотаздымкаў, на якіх выяўлены розныя важныя моманты апошніх пантыфікатаў, пачынаючы з пантыфікату Свяцейшага Айца Паўла VI° .
Па словах спадара Джузеппе Коломбара, кіраўніка службы фотаздымкаў згаданай газеты, гэта важная ініцыятыва патрабавала шмат высілкаў, бо ўсе яны выкананы ў лічбовай тэхналогіі і маюць адпаведныя каментарыі. Усе здымкі выкананы ў рэжыме on-line.
Большую частку архіва займаюць фотаздымкі, зробленыя пад час пантыфікату Яна Паўла II° двума фатографамі газеты – Артуро Марі і Франческо Сфорца.







All the contents on this site are copyrighted ©.