2006-09-05 14:29:46

2 гадавіна трагэдыі ў Беслане


мінае 2 гадавіна трагічных падзеяў у школе ў Беслане ў Паўночнай Асэтыі. У тракце штурму расейскіх спэцпадразьдзяленьняў на будынак, у якім чачэнскія баявікі цягам двух дзён утрымлівалі некалькі сотняў вучняў, настаўнікаў і бацкоў, загінулі 333 асобы, у тым ліку 186 дзяцей.



Да вялікай колькасьці ахвяраў спрычынілася хаатычная страляніна між тэрарыстамі й расейскімі спэцсіламі.



Арганізацыя пад назовам „ Маці Беслану” абвінавачвае ў сьмерці закладнікаў расейскія ўлады.



Паводле прадстаўнікоў сем’яў ахвяраў трагедыі, падчас штурму на будынак школы функцыянэры непатрэбна выкарысталі цяжкую ваенныю тэхніку й агнямёты.



Нагадаем, што ўзброеныя тэрэрысты патрабавалі вывядзеньня расейскіх войскаў з Чачні й вызваленьня баявікоў, арыштаваных падчас ранейшай атакі на Інгушэтыю.



Дзеці, якія перажылі трагедыю, выпусьцяць у неба 333 шарыкі, якія сымбалізуюць іхных забітых сяброў.












All the contents on this site are copyrighted ©.