2006-09-04 14:29:55

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 3 верасьня.


Сьвяты Рыгор Вялікі зьяўляецца прыкладам як для пастыраў Касьцёла так і для дзяржаўных чыноўнікаў- сказаў Папа Бэнэдыкт 16 адгаворваючы ў нядзелю 3-га верасьня ў КастэльГандольфо гэтую малітву. Усё сваё разважаньне Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў Рыгору Вялікаму, Папе і доктару Касьцёла, які 3-га верасьня ўспамінаецца ў Літургіі Каталіцкага Касьцёла.
RealAudioMP3
Сёньня, 3-га верасьня, рымскі каляндар успамінае Сьвятога Рыгора Вялікага, Папу і доктара Касьцёла. Жыў у гадах 540-604. Спачатку быў ён прэфэктар Рыму а зытам біскупам. Будучы імпэратарскім чыноўнікам вылучаўся адміністрацыйнымі здольнасьцямі але і маральнаю законнасьцю так, што ўжо ў возрасьце 30-ці гадоў пачаў займаць найвышэйшую пасаду у горадзе- “Praefectur Urbis” ( Прэфэкта Гораду). Але аднак дасьпявало ў ім- сказаў Папа- пакліканьне да манашага жыцьця, якое ўзьняў пасьля сьмерці свайго бацькі ў 574-м годзе. Ад гэтага часу Правіла Сьвятога Бэнэдыкта сталася ў ягоным жыцьці найважнейшаю справаю. Просты ды ўбогі стыль манашага жыцьця зьбярог таксама і тады, калі быў высланы як прадстаўнік Рымскага Папы, да Імпэратара Усходу.
Пакіканы у Рым, жывучы у манастыры, быў найбліжэйшым супрацоўнікам Папы Пэлягія ІІ. Калі той памёр ад эпідэміі, Рыгор быў усімі прызнаны ягоным наступнікам.
Будучы слабога здароў”я але моцнага духа- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец у часе сустрэчы з вернікамі ў КастэльГандольфо- Сьвяты Рыгор Вялікі вёў вельмі інтэнсіўную пастырскую і грамадзкую дзейнасьць. Пакінуў па сабе вельмі багатую пісьмовую карэспандэнцыю, цудоўныя казаньні, славуты камэнтарый да Кнігі Гёба ды пісьмы аб жыцьці Сьвятога Бэнэдыкта, не ўспамінаючы многіх літургічных тэкстаў, якія былі вельмі істотнымі для рэформы царкоўнага сьпеву, якая ад ягонага імя звана ёсьць “грэгарыянскаю рэформаю”. Але найбольш славутым ягоным творам зьяўляецца, без сумненьня, “Пастырскае Правіла”, якое для духавенства мела такое самае значэньне ,як у сярэднявеччы для манахаў Правіла Сьвятога Бэнэдыкта. Там пішацца: “Жыцьцё пастыра душаў павінна быць ураўнаважанае сінтэзісам кантэмпляцыі і дзеяньня, ажыўлянае любоў”ю, “якая дакранае найвышэйшых вяршкоў, калі з міласэрнасьцю пахіляецца над болямі другога чалавека”. Здольнасьць схіляцца над бядою іншых, зьяўляецца меркаю сілы турботы адносна іншых”. Гэтым навучаньнем- сказаў на заканчэньне свайго разважаньня Папа Бэнэдыкт 16—інспіраваліся айца Другога Ватыканскага Сабору, калі намалёўвалі постаць пастыра нашых часоў. Малемся да Найсьвятой Дзевы Марыі, каб Пастыры Касьцёла ды адказныя за грамадзкія ўстановы ішлі за прыкладам і навучаньнем Сьвятога Рыгора Вялікага.








All the contents on this site are copyrighted ©.