Заява Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі, якая тычыцца адносінаў з УПЦ МП.
Управа Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі 29 жніўня абвергла інфармацыю аб тым,
што нібыта вернікі аднаго з мястэчак Ужгародскай вобласці пераходзяць пад юрысдыкцыю
УПЦ МП. “Афіцыйна паведамляем, што ў сяле Концава Ужгародскага раёна існуе Свята-Успенская
суполка УГКЦ і ні адзін яе вернік не перайшоў у Праваслаўную Царкву”, - гаворыцца
ў заяве епархіі. Аб гэтым паведамляе Заходняя Iнфармацыйная карпарацыя і афіцыйны
сайт УГКЦ у артыкуле пад назвай: “Каму карысна няпраўда? Ці яшчэ раз аб “масавым пераходзе”
грэка-католікаў у Маскоўскі Патрыярхат”. Раней на афіцыйным сайте Украінскай Праваслаўнай
Царквы (МП) і ў закарпатскім друку з’явілася інфармацыя аб тым, што Свята-Успенская
грэка-каталіцкая суполка сяла Концава перайшла ва УПЦ МП. Епархія абвергла і іншую
інфармацыю, распаўсюджаную на тым самым сайте 22 жніўня бягучага года. Гутарка ідзе
аб храмавым свяце адной з цэркваў Ужгарада. “У інфармаціі няма ніводнага напаміну
аб тым, што царква Перамянення была пабудавана католікамі ў 1678 годзе, адноўлена
ў 1802 годзе і з’яўлялася грэка-каталіцкай да 1949 года, - гаворыцца ў заяве. – За
тое паведамляецца, што “у 1992 годзе на яе пачалі прэтэндаваць католікі і пры ўдзеле
мясцовых ворганаў улады храм некалькі разоў рабаваўся”. Гэта відавочная непраўда,
якая нават не патрабуе каментарыяў”, - зазначаецца на афіцыйным сайте Мукачаўскай
грэка-каталіцкай епархіі.