2006-09-02 11:44:47

У гэтыя дні Папа Бенедыкт 16 , сярод іншых спраў, не забываецца і на сваіх былых студэнтаў. Прыгадаем, ён, дакуль быў кардыналам Ратцынгерам, кіраваў многімі доктарскімі дысертацыямі, выкладаў у ВНУ. А калісці пачынаў менавіта прафесарам багаслоўя ў Германіі.


Пра гэта журналістам расказаў арцыбіскуп Вены Крыстаф Шёнборн, які прыбыў у летнюю рэзідэнцыю Папаў Рымскіх у Кастэльгандольфо разам з групай вучняў Бенедыкта 16. "Калі у 1977 годзе м.Ратцынгер стаўся арцыбіскупам Мюнхена,студэнты, што працавалі над дактаратамі пад ягоным кіраўніцтвам, вельмі прасілі яго не пакідаць іх." Так і павялося, што ўжо больш за 25 гадоў НАСТАЎНІК працягвае сустракацца са сваімі вучнямі штогод. Для абмеркавання вызначаецца папярэдне тэма. Сёлета выбраная аб креацыянізме і тэорыі эвалюцыі. Летась абмяркоўваліся прынцыпы адносінаў з Ісламам. Толькі ў другі раз такія сустрэчы адбываюцца не на радзіме Папы ў Баварыі, але ў Італіі. Сам кардынал Шёнборн не быў вучням кардынала Ратцынгера, але , як з радасцю паведаміў журналістам. ужо некалькі разоў прымаў удзел у так цікавых сумесных роздумах. акрамя таго. на такія сустрэчы запрашаюцца слынныя навукоўцы. Сёлета гэта малекулярны біёлаг і прэзідэнт АН Аўстрыі Петэр Шустэ , прафесар філасофіі з Мюнхена Паўль Эльбрых і спецыяліст па этыцы і палітфіласофіі Роберт Шлеман.







All the contents on this site are copyrighted ©.