2006-09-01 13:49:07

У італьянскім курортным горадзе Ріміні завершыўся 27 Мітынг дружбы народаў - найбуйны еўрапейскі хрысціянскі форум моладзі.


Да яго была прымеркаваная і выстава, прысвечаная айцу Аляксандру Меню.Прысутнічала на яе адкрыцці дачка - Алена Аляксандраўна Мень, якая даўно жыве ў Італіі. Яна не выступала, але ля уваходу можна было юачыць яе жывапісныя працы - ілюстрацыя да ягонага каментарыя да кнігі Апакаліпсіса. У інтэрв'ю Алена Аляксандраўна расказала, што яе бацька вельмі любіў Італію, з радасцю сустракаўся з італьянскімі хрысціянамі, а незадоўга да свайго загінення ад рукі забойцы ў верасні 1990 году наведаў іт. гарады Бергамо, Барі, Сореато. Іітальянцы праявілі асаблівае зацікаўленне да перакладу кнігі айца А.Меня " Cын чалавечы", якая таксама перакладзеная і на беларускую. Выстава была зарганізаваная Фондам Аляксандра Меня з Масквы і італьянскім цэнтрам "Хрысціянская Расія". Не змяньшалася плынь наведвальнікаў да выставы, якую прадстаўляў родны брат а. Аляксандра - Павел Мень, заснавальнік італьянскага цэнтра каталіцкі святар Романо Скальфі і Джавана Паравічіні - яго супрацоўніца.
Каб даць італьянцам і замежнікам уяўленне аб часах святара, Павел мень ахарактарызаваў палітыку савецкіх уладаў у адносінах да рэлігіі:"У гэтыя часы ў расіі была ўлада, якая усяляк імкнулася знішчыць веру, і хрысціянства ў прыватнасці. Як жа атрымалас\, што нягледзячы на ганенні з'явіўся святар, якім дапамог тысячам людзей сустрэць Хрыста ў сваім жыцці? не маючы тыпаграфіі, аніякіх сродкаў ён здолеў выдаць 15 кніг аб Хрыстуса, аба рэлігіі і Царкве. " Каб адказаць на пытанне, павел Мень вырашыў даследваць духоўную біяграфію а. Аляксандра. Брат расказаў, што ў 30-я-40-я гг. маці ўдалася выхаваць іх у праваслаўнай традыцыі. Расказаў аб уплыве на фармаванне брата духоўных лідараў катакомбнай Царквы. аб пырнятым ўжо ў 12 год рашэнні стаць святаром. Па словах Паўла Меня а. Аляксандр яшчэ ў маладыя гады пачаў разумець, што, калі ў татальна-атэістычнай краіне маюцца людзі думкі, якія імкнуцца знайсці адказы на самыя істолтныя пытанні аб сэнсе жыцця, - да іх трэба звяртацца з прапаведваннем, заснаваным на глыбокіх ведах і асягненнях сучаснай навукі у галіне філасофіі, гісторыі, біблістыкі, астраноміі і г.д. Спалучэнне глыбокай адукаванасці і адкрытасці да свету з цвёрдаю хрысціянскаю верай - вось што дазволіла а. Аляксандру ажыццявіць свае задумы, выявіць дараванні - ў служэнні Богу і людзям."Гэты цяжкі шлях ён праходхзіў з надзвычайнай радасцю ўспрыняцця жыцця, - зазначыў брат Павел.
выстаўку наведала больш за 15 тысяч чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.