2006-09-01 14:26:00

Праблема алкагалізма ў Польшчы.


Улічваючы ўзрост алкагалізма ў краіне, польскія чыноўнікі прапанавалі зачытваць з катэдраў парафій імёны тых, хто быў абвінавачаны ў кіраванні самаходам у нятрэзвым стане.
“Міністэрства юстыцыі дало нам указанне публічна асуджваць тых, хто ў гэтым павінны. Каталіцкая Царква добра падыходзіць да гэтага”, - заявіла Малгажата Беднарэк, галоўны пракурор польскага горада Бельско-Бяла.
“Аднак мы будзем дагаварвацца з парахамі аб гэтым толькі ў тым выпадку, калі царкоўныя ерархі дадуць на гэта згоду. Цяпер мы вывучаем прававую магчымасць звярнуцца з афіцыйнай просьбай да біскупаў”, - падкрэсліла спадарэня Бернарэк.
Як заявіў прэс-сакратар польскай Біскупскай канфярэнцыі, ерархі Каталіцкай Царквы ў Польшчы разгледзяць пісьмовую прозьбу аб тым, каб чытаць імёны безадказных вадзіцеляў пад час імшы. Тым часам, мясцовыя газеты паведамляюць, што Бельска-Жывеская дыяцэзія ўжо пагадзілася са згаданай прапановай.







All the contents on this site are copyrighted ©.