2006-09-01 14:36:48

Папа Бэнэдыкт 16 наведаў італьянскі санктуарый Манопэльлё


Менавіта ў рятніцу раніцай 1 верасьня Сьвяцейшы Айцец наведаў гэты Санктуарый. Візіт меў,можна сказаць, прыватны характар, але Бэнэдыкт 16 сустрэўся аднак з мясцовым духавенствам і вернікамі дыяцэзыі Кеті-Васто, на тэрыторыі якой ляжыць гэты Санктуарый. паводле традыцыі там знаходзіцца хустка Сьвятой Вэронікі, на якой ёсьць адбітае аблічча Ісуса, які ідзе Крыжоваю Дарогаю.
Сьвяцейшы Айцец доўга маліўся перад гэтаю іконаю. Афіцыяльна не было ніякіх прамоваў. Непасрэдна з Манопэльлё Папа вярнуўся да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў КастэльГандольфо.







All the contents on this site are copyrighted ©.