2006-09-01 13:50:11

Камітэт па спорту Папскай рады па справах свецкіх выпусціў зборнік артыкулаў. Мэта структуры ва ўлонні Ватыкану , якая мае толькі 2 гады ,- спрыяць развіццю хрысціянскіх адносінаў да спорту.


Культ цела як такога, а не як храма духа, асуджваецца ў гэтай публікацыі, як і надзьмуты індывідуалізм, які праз гэта выказваецца. Кніга прыклікае да сапраўднага спорту, які ёсць прыгожым чэсным спаборніцтвам. Ва ўступным слове да зборніка "Сучасны свет спорту: галіна хрысціянскай адданасці" кіраўнік папскага Савету па справах свецкіх арцыбіскуп Станіслаў Рылко адзначыў, што тэма заслугоўвае паглыбленага вывучэння, бо спорт захоплівае людзей ад пачатку гісторыі чалавецтва, а сучасны спорт з'яўляецца масаваю з'яваю. Цытуючы тут словы папы Яна Паўла 2 - спартсмена ў юнацтве - арцыбіскуп рылко падкрэслівае, што спорт з'яўляецца школаю гуманізма, абуджае дружалюбныя пачуцці, дух ўз'яднання каманды, жаданне быць моцным каб абараняць слабых. Ён прыпамінае словы папы-паляка, што ў залежнасці ад душэўных якасцей удзельнікаў і арганізатараў спаборніцтваў спорт можа быць высакародным ці толькі прыбытковым, можа аб'ядноўваць. а можа варожа падзяляць людзей.
Папская рада пас справах свецкіх усталявала Спорткамітэт у 2004 годзе.Ён супрацоўнічае з аматарскімі арганізацыямі, маладзёвымі групамі і прафесіяналамі спорту па цэлым свеце. Мэта - спрыяць развіццю хрысціянскіх адносінаў да спорту і дапамагаць спарцменам-хрысціянам умацоўвацца ў веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.