2006-08-30 12:34:15

Усе дарогі вядуць да Рыму. Пра гэта прыпамінаеш кожны раз, калі бачыш плошчу святога Пятра, асабліва ў нядзелю , пры адгаварэнні Багародзічнай малітвы, і ў сераду, дзень Агульных аўдыенцый Папы Рымскага. Розныя сцягі, лозунгі трымаюць ў руках падлеткі і старыя розных колераў скуры, прадстаўнікі з усіх народаў. Напрыканцы Папа паблаславіў вернікаў і прывітаў усіх у розных мовах. Мы перадаем вам сёння прывітанне на харвацкай, даволі зразумелай.


Гэтым разам Бенедыкт 16 працягваў навучанне пра 12 апосталаў і, у прыватнасці, RealAudioMP3 спыніўся на абліччы першаэвангеліста Матэя; яго вёў у залі Паўла 6, а затым, як заўсёды, паблаславіў і ўсіх сабраных на плошчы з вакна Апостальскага палацу.
У прыватнасці, у часе катэхезы ён сказаў: (Голас Папы)
- Дарагія браты і сёстры! Спынімся на Мацвеі - гэта не так лёгка, бо звестак пра яго няшмат. Аднак, ягонае імя заўсёды прыпамінаецца сярод Дванаццацёх выбранцаў Ісусавых. Па-яўрэйску Матэй значыць Дар Божы. Вось, чалавек з такім імем быў мытнікам, а значыць займаўся ганебнаю для тых часоў справаю: збіраў падаткі са сваіх для чужакоў- замежнікаў(рымлянаў). Дык, што часта бывае ў такіх прафесіях, як таможанік ці падаткавец, вымагаў . Значыцца быў безумоўным грэшнікам.І тут лёгка зрабіць параўнанне з сучаснасцю. Ніхто не можа спалучаць сябе з навучаннем Езуса, дакуль будзе прыязны да багацця, нажытага нячэсным шляхам. Але ж Дабравешчанне накіраванае да ўсіх без вынятку! Ісус не выключае анікога са сваёй дружалюбнасці. Падзівугодна, менавіта ў доме Матэя ён адказвае тым, хто лічыць , што ён трымаецца невартаснай кампаніі: "не здаровы мае патрэбу ў лекары, але хворы..."
Ласка Божая можа ахінуць кожнага. Матэй адразу ж, не вагаючыся, адгукаецца на заклік Езуса"Хадзі са мною".
І тут Папа Бенедыкт 16 спасылаейцца на святыя карціны, у прыватнасці, на палатно Караваджо ў рымскай царкве Святога Людовіка Французскага, дзе геніяльны прадстаўнік позняга адраджэння з вялікай моцаю адлюстроўвае момант адкрыцця на святло. Гэты юнак, які нёс службу мытніка ў Капернаўме прыморскім, у Галілеі, адразу ж устаў і паследваў за Хрыстом. Менавіта ён, хто хадзіў за Езусам, навучаў далей словам сваім: "Ці ёсць між вас чалавек, у якога сын калі папросіць хлеба, ён даў бы яму камень? І калі папросіць рыбы, даў бы яму змяю? Дык калі вы, благія, умееце даваць добрае дзецям вашым, тым балей Айцец ваш, што на Нябёсах, дасць добрае просячым у яго." (Эв. Матэя, 7-9,10)
Папа ў гэтую сераду прыпомніў таксама аб тым, што ўжо ў 130 годзе фрыгійскі Біскуп Герапаліскі Папія пісаў:" Матэй сабраў словы Гасподнія па-яўрэйску, і кожны пераклаў іх, як умеў." А старажытны канстантынопальскі гісторык Эўзэбій дадае:" Матэй, калі вырашыў пайсці абвяшчаць таксама іншым народам, напісаў на роднай мове Эвангелле, якое сам аб'яўляў; дык пастараюся замяніць яго сваім пісаннем..."
(Голас папы) "Мы не маем больш Эвангелля, напісанага Матэям па-яўрэйску ці па-арамейску, але ў Эвангеллі грэцкім працягваем дагэтуль чуць голас мытніка Матэя, які, стаўшыся апосталам, працягвае весціць выратавальную Ласку Божую!"







All the contents on this site are copyrighted ©.