2006-08-29 16:00:50

Хрысціяне Турцыі рыхтуюцца да ўрачыстасці: пасля рэстаўрацыі на востраве возера Ван будзе адкрыта , прычым прэм'ер-міністрам Турцыі Эрдаганам, старажытная Армянская царква.


На цырымонію запрошаныя шматлікія госці, у першую чаргу рэлігійныя дзеячы і міністр культуры Арменіі, прадстаўнікі армянскай хрысціянскай грамады Францыі разам з французскімі дзеячамі культуры, з улікам таго, што Францыя прыняла закон аб прызнаванні генацыду армянаў напачатку 20 стагоддзя з боку асманаў.
Аб'яўляючы аб падзеі, міністр культуры Турцыі Аціла Гоч зазначыў:"Гістарычная царква Ахтамар расчыніцца перад цэлым светам. Запрашаем турыстаў, каб адусюль прыязджалі і глядзелі на гэтую прыгажосць, для аднаўлення якой мы выдаткавалі 4 трыльёны з дзяржбюджэту.







All the contents on this site are copyrighted ©.