2006-08-28 14:35:07

У Сірыі адкрыты цэнтр па вывучэнню арамейскай мовы.


У Сірыі ў вёсцы Маалюля адкрыўся цэнтр па вывучэнню арамейскай мовы, на якой, як лічыцца, размаўляў Езус.
Рэгіён Каламун, дзе знаходзіцца згаданае паселішча, адзінае месца на зямлі, дзе каля шасці тысяч чалавек у трох вёсках яшчэ памятаюць мову, на якой размаўляў Збавіцель са сваімі вучнямі. Менавіта гэты факт зрабіў Маалюлю вядомай ва ўсім свеце.
Уся аграмадная ассірыйская імперыя з восьмага стагоддзя да Н.Х. размаўляла і пісала па-арамейску. У змяніўшай Ассірыю дзяржаве персідскіх цароў дынасыі Ахеменідаў, якая прасцягвалася ад Егіпта да Афганістана, арамейская мова таксама была галоўнай.
Лічыцца, што Езус размаўляў на заходнім арамейскім дыалекце, які клічуць сірьякскім. Структура гэтага семітскага дыялекта арамейскай мовы падобная на арабскую мову. Фразы ў ёй будуюцца на аснове трохлітарнага кораня, ад якога пры дапамозе іншых літар ствараюцца новыя словы.







All the contents on this site are copyrighted ©.