Прыпамінаючы святога Аўгустына, Дзень анёла якога каталіцкая Царква адзначвае ў панядзелак,
28 жніўня, і ягоную маці, св .Моніку, Папа Бенедыкт 16 звяртаўся са словам да вернікаў
у прайшоўшую нядзелю.
З прывітання да дзетак з Чарнобыльскай зоны - гасцей італьянскай каталіцкай дабрачыннай
асацыяцыі горада Ардэя - мы хочым распачаць расказ пра чарговую сустрэчу Папы з вернікамі
(Голас Папы),што прыбылі ў ягоную загарадную рэзідэнцуыю у Кастэльгандольфа. Сваё
навучанне Папа прысвяціў святым 4 стагоддзя: "Дарагія браты і сёстры! Прыпомнім
сёння святых Моніку і яе сына Аўгустына, - бо іхнае сведчанне можа быць добрым суцяшэннем
і дапамогаю сучасным сем'ям.-кажа Папа.- Моніка, народжаная ў Тагасце, які зараз
адносіцца да Алжыру, ў хрысціянскае сям'і, пражыла ўзорным чынам сваё пакліканне,
якім было мацярынства і сужонства. Моніка дапамагала свайму мужу Патрыцыю раскрыць
прыгажосць веры ў Езуса Хрыста і ў сілу эвангельскае любові, здольнай перамагаць
зло дабром. Пасля ягонай заўчаснае смерці Моніка адважна прасвяціла сябе выхаванню
3-х дзяцей, прычым маленькі Аўгустын са сваім несупакойлівым характарам дастаўляў
маці найболш клопатаў і праблем. Як потым казаў сам святы, ягоная маці нарадзіла яго
двойчы: маючы на ўвазе вельмі доўгія напружанні менавіта 2-га, духоўнага нараджэння.
Яна малілася і плакала, але потым атрымала вянець радасці, убачыўшы сына не толькі
прыняўшым веру і ўзяўшым хрост, але й прысвяціўшым сабе поўняю служэнню Хрысту. Колькі
цяжкасцей ёсць таксама і сёння ў сямейных адносінах, - усклікнуў Папа,- Колькі матак
сёння пакутуюць дзеля таго, што іхныя дзеці выбіраюць памылковыя дарогі! Моніка,
жанчына мудрая і трывалая ў веры, запрашае іх не губляць смеласці, але працягваць
несці пакліканне жонак і маці, трымаючы нерухома давер да Бога і ўхапіўшыся з настойлівасцю
за малітву. Што тычыцца Аўгустына, усё ягонае жыццё было пранікнута страсным
пошукам праўды. Урэшце, не без унутраных хістанняў, ён адкрыў у Хрысце сэнс і аддаўся
поўняю Яму і усяе чалавечае гісторыі. Дык няхай с.Аўгустын, які ў шчырасці пазнаў
глыбіню сустрэчы з Хрыстом , дасць маладым паглыбіцца ў Яго і ўсім маладым, што сёння
маюць такую смагу шчасця шукаюць яго, праходзячы памылковымі пачуццямі і губляючыся
ў тупіках жыцця. Вось так пранікнёна заклікаў апякунства святых маці і сына:
Аўгустына і Монікі - для маладых пакаленняў Папа Бенедыкт. Потым ён павітаў прысутных
у розных мовах і надаў сваё Апостальскае блаславенства. Асаблівым чынам Папа прывітаў
палякаў, прыгадаўшы, што напярэдадні ў Чаестахове была адноўленая Яснагорская прысяга
польскага народу. Бенедыкт 16 выказаў у прыватнасці спадзяванне , што гэтая прысяга,
з якой нарадзілася шмат духоўных каштоўнасцей, будзе і надалей натхняць усіх дзяцей
Польскага каксцёлу. Але паслухайце ягоныя словы самі. паважаны слухач! (Голас Папы)