2006-08-28 14:21:12

Iнтерв'ю монс. Амато польскаму штотыднёвіку "Niadzielia" аб ролі каталіцкіх СМI.


У сваім інтерв’ю арцыбіскуп Анджело Амато, сакратар Кангрэгацыі да спраў веранавучання, заявіў, што каталіцкія СМI павінны адрознівацца ад цывільных і імкнуцца данесці да людзей праўду аб веры.
У інтерв’ю польскаму штотыдніёвіку “Niedzelia” арцыбіскуп адзначыў, што цывільныя СМI часта падаюць навуку Царквы неверна. “СМI не падаюць навуку Царквы ў поўні, а толькі ў скароце, часта другога гатунку. Падобныя дзеянні прыводзяць да скандалаў і палемікі”, - адзначыў кардынал. “Часта ўзнікае адчуванне, што мы жывем у нейкай віртуальнай рэчаіснасці, якую ствараюць СМI, і працаўнікі, якія фарміруюць грамадскую думку”, - падкрэсліў ён.
“Аднак, неабходна памятаць, што Эвангелле з’яўляецца не творам чалавека, але пасланнем Пана, якое тычыцца чалавека і сусвета”, - адзначыў арцыбіскуп. Таму доўгам каталіцкіх СМI з’яўляецца данясенне да людзей ўсёй навукі Царквы дзеля таго, каб выказаць праўду, выказаць праз сапраўдную навуку”.
“Карацей кажучы, паданне царкоўных дакументаў павінна лічыцца не мерапрыемствам, якое суправаджаюць сэнсацыі і скандалы, але важнай падзеяй у жыцці Царквы, пакліканым праводзіць фармацыю і эвангелізацыю людзей. Абавязкам каталіцкіх СМI і з’яўляецца выкананне гэтай задачы”, - сцвердзіў арцыбіскуп Амато.
“Магчыма зазначыць, што, з аднаго боку, сучасныя сродкі мас-медыя характэрызуюцца пэўнай павярхоўнасцю, а, з іншага боку, гэтыя СМI моцна ўздзейнічаюць на людзей. Каталіцкім СМI трэба сканцэнтравацца на тым, каб інфармацыя аб Царкве была сапраўднай, аператыўнай, пэўнай і станоўчай. Каталіцкія сродкі масавай інфармацыі павінны падаваць праўдзівую, і гэтым павінны адрознівацца ад звычайных СМI, якія падаюць навіны маючы на ўвазе далейшую палеміку”, - падкрэсліў арцыбіскуп Амато.







All the contents on this site are copyrighted ©.