2006-08-28 14:49:41

III частка інтерв'ю са Свяцейшым Айцом.


Як мы ўжо паведамлялі ў нашых папярэдніх праграмах, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° 5 жніўня бягучага года даў інтэрв’ю, трэцюю частку якога мы зараз прапануем вашай увазе ў нашым перакладзе на беларускую мову. Пытанні Свяцейшаму Айцу задавалі карэспандэнты “Баварскага Радыё”, “Паўднёва-нямецкага радыё”; “Нямецкай хвалі” і “Радыё Ватыкана”.
Пытанне: Свяцейшы Айцец, хрысціянства распаўсюдзілася з Еўропы па ўсяму свету. Цяпер многія лічаць, што будучыня Царквы – на іншых кантынентах. Ці ж гэта сапраўды так? Карацей кажычы, якую будучыню чакае хрысціянства ў Еўропе, дзе яно, здаецца, зводзіцца да асабістай справы меншасці насельнікаў?
Адказ Бенедыкта XVI°: Я б спачатку выдзяліў нейкія нюансы. На самой справе мы ведаем, што хрысціянства з’явілася на Блікім Усходзе. I на працягу значнага перыяда яго асноўнае развіццё адбывалася менавіта там, і распаўсюдзілася ў Азіі намнога болей, чым нам здаецца сёння, пасля ўсіх зменаў, якія прынёс іслам. З іншага боку, менавіта з-за яго вось значна змесцілася на Захад – у Еўропу. А Еўропа – што дае нам права на радасць і гонар – ў далейшым развівала хрысціянства ў яго асноўных аспектах, у тым ліку інтэлектуальных і культурных. Але я думаю, - працягнуў сваю думку Папа, - што важна не забывацца аб хрысціянах Усходу, бо ёсць рызыка, што яны, будучы заўсёды значнай меншасцю, якая знаходзілася ў плённых адносінах з іншымі народамі Усходу, цяпер эмігруе. I месцы, адкуль бярэ пачатак хрысціянства, вельмі рызыкуюць застацца без хрысціянаў. Я думаю, што трэба садзейнічаць таму, каб яны здолелі застацца там. Але цяпер перойдзем непасрэдна да Вашага пытання. Еўропа, безумоўна, зрабілася цэнтрам хрысціянства і яго місіанарскай дзейнасці. Цяпер іншыя кантыненты, іншыя культуры маюць раўную вагу ў сусветным гістарычным узаемадзеянні. Царква робіцца шматгалоснай, і пазітыўна тое, што ў ёй выяўлены розныя тэмпераменты – асаблівыя дары Афрыкі, Азіі і Амерыкі, асабліва Лацінскай Амерыкі. Зразумяла, усе закрануты не толькі хрысціянскім пасланніцтвам, але і цывільным пасланнем гэтага свету, якое нясе на гэты кантыненты тыя ж самыя выпрабаванні, што мы ўжо перажылі. Біскупы іншых частак свету гавораць: мы ўсе яшчэ маем патрэбу ў Еўропе, хаця ж Еўропа – толькі частка цэлага, якое шмат большае. Мы па-ранейшаму маем адказнасць, якая паходзіць з нашага вопыта, з богаслоўскай навукі, якая развілася менавіта тут, з нашага літургічнага вопыта, з нашых традыцый, з накопленага намі экуменічнага вопыта: усё гэта вельмі важна і для іншых кантынентаў. Аднак, мы не павінны капітуліраваць, кажучы:”Ну вось , мы – толькі меншасць, дык давайце хаця ж захаваемся ў такой малой колькасці!” Мы павінны захаваць дынамізм, адкрыцца да абмену, каб чэрпаць новыя сілы з вонку. Сёння ў Еўропе ёсць індійскія і афрыканскія святары, у Кандзе святары з Афрыкі паспяхова працуюць. Ёсць узаемны абмен дарамі. Але калі мы ў будучым атрымаем болей, то будзем павінны і аддаваць болей з усёй мужнасцю і дынамізмам.
Наступнае пытанне: Свяцейшы Айцец, гэта пытанне ўжо закраналася. Сучасныя грамадства ў важных палітычных і навуковых рашэннях не арыентуюцца на хрысціянскія вартасці, а Царкву – нам гэта вядома з апытанняў – часта разглядаюць, як перасцерагаючы ці, нават, стрымліваючы голас. Ці ж не павінна Царква пакінуць “баронячую пазіцыю” і прыняць на сябе больш пазітыўную ролю ў адносінах да будучыні?
Адказ Бенедыкта XVI°: Я б сказаў, што наша пакліканне – гэта рабіць як мага болей відавочным тое станоўчае, да якога мы імкнемся. Гэта мы павінны рабіць перад усім у дыялогу з культурамі і з рэлігіямі, бо, як я ўжо адзначыў, афрыканскі кантынент, афрыканскую душу, азіятскую душу палохае халадносць нашага розума. Але важна зразумець, што мы складаемся не толькі з гэтага. I, з іншага боку, важна тое, каб наш цывільны свет зразумеў: хрысціянская вера – гэта не перашкода, але мост ў дыялогу з іншымі культурамі. Было б памылкова лічыць, што чыста рацыянальная культура дзякуючы сваёй цярпімасці аблегчвае кантакт з іншымі рэлігіямі. Ёй не хапае “рэлігійнага воргана”, а разам з ім і пункту сутыкнення, ад якога паходзяць узаемныя адносіны і да якога яны імкнуцца. I мы павінны, - працягнуў Папа, - мы павінны даказаць, што менавіта дзеля новага супрацоўніцтва культур, у якім мы жывем, чыстага розума, аддзеленага ад Бога, недастаткова: неабходна больш шырокая рацыянальнасць, якая бачыць Бога ў гармоніі з розумам, якая разумее, што хрысціянская вера, якая развілася ў Еўропе, з’яўляецца таксама сродкам аб’яднання розума і культуры, а таксама іх інтэграцыі ў адзіным дзеянні, у ўсё ахопліваючым бачанні. Думаю, што ў гэтай галіне нам даручана важнае заданне – паказаць, што Слова, якім мы валодаем, - гэта не “старая спадчына” гісторыі, але патрэба сёняшняга дня.







All the contents on this site are copyrighted ©.