2006-08-26 13:37:31

Працягваецца адзначэнне юбілею - 450-годдзя з дня смерці заснавальніка таварыства Ісусавага Ігната Лайолы.


Кардынал-езуіт Томаш Шпідлік адкрыў у Гішпаніі - на радзіме святога - Сусветную сустрэчу духоўных практыкаванняў Ігната Лайолы.Чэскі герарх у 1995 годзе ўвёў традыцыю рэкалекцый (духоўных практыкаванняў) для Папы Яна Паўла 2 і членаў Рымскай курыі. Кардынал Шпідлік з'яўляецца знаным экспертам ў галіне ўсходняй хрысціянскай духоўнасці. Ён састаіць членам Кангрэгацыі кананізацыі святых, а таксама Кангрэгацыі Інстытутаў : пасвячанага жыцця і зграмаджанняў апостальства.
Томаш Шпідлік нарадзіўся ў 1919 годзе ў мястэчку Босковіче, што зараз знаходзіцца на тэрыторыі Чэхіі. У часе нямецкай акупацыі ён ўступіў у Ордэн езуітаў. У 1949 годзе адбылася ягонае рукапалажэнне на святара. У кастрычніку 2002 году айцец Томаш Шпідлік быў уведзены у годнасць кардынальскую.
Прыгадаем, што у 1990 годзе айцец-езуіт Томаш Шпідлік быў названы "чалавекам дзесяцігоддзя" Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам Паўночнай Караліны.







All the contents on this site are copyrighted ©.