2006-08-25 14:23:25

Як мы расказвалі, Папа Бенедыкт 16 на ўсё спякотнае італьянскае лета выязджае жыць і працаваць ў загарадны палац на ўзгорк Кастэльгандольфо. Ккожную сераду ён прыбывае ў Ватыкан для прыняцця пілігрымаў на агульных аўдыенцыях.


Учора, пасля чарговай аўдыенцыі, Папа нечакана нанёс візіт у манастыр невялікага горада Нэмі ў замкавай прыгараднай зоне Кастэлі Романі. разам са сваім братам, монсіньёрам Георгам ратцынгерам. які госціць ў Італіі, свяцейшы айцец наведаў Святыню Укрыжаванага, прычым парафіяльны ксёндз Джачінто Масала быў прыемна здзіўлены сурпрызам. Ён разам са сваім госцем - святаром Альберта Мідэям былі усхваляваны і ўзрадаваны такім візітам і правадзілі братоў Ратцынгераў у абіцель. там папа і м. Георг доўга маліліся. Потым папа пагутарыў з мясцовымі святаслужыцелямі, пацікавіўся дзейнасцю манаскай грамады з ордэну Мерцыдарыеў - гаспадароў кляштара, пацікавіўся, ці ведаюць іхную суполку ў ягонай роднай германіі, куды хутка накіруецца.Аднак не так хутка ўдалася пакінуць немі - сабраўся натоўп вернікаў, якія радасна віталі Папу, што нечакана прыбыў да іх. Н развітанне Бенедыкт 16 паблаславіў вялікі натоўп людзей: святароў ,вернікаў, турыстаў - бо ўсе радасна прасілі на Ягонае апостальскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.