2006-08-25 14:25:51

Па распарадку тых, хто прыняў сан манаха, у гэтае спякотнае лета жывуць і многія палякі, што вырашылі правесці адпачынак ў кляштары.


Як сцвярджаюць самі адпускнікі, час, праведзены ў цішы і роздуме, дапамагае вызваліцца ад стрэсаў і псіхалагічнай залежнасці ад працы і страху, спалучаным з камерцыйнай дзейнасцю. Як адзначыў насельнік аднаго з кляштараў паблізу Кракава, многія польскія фірмы, якія нядаўна былі задаволены менавіта супрацоўнікамі. што прцуюць якнайбольш, зараз пачынаюць разумець згубу "працагалізму" - немагчымасці выйсці з-пад гнёту думак аб небяспеках для працоўнай дзейнасці. Нярэдка, ідучы нават на матэрыяльныя страты дзеля адсутнасці работнікаў, самое кіраўніцтва прыватных фірм пасылае сваіх супрацоўнікаў адпачыць і падумаць:" -а, уласна кажучы, навошта мы жывем?"
Так, у келлях абіцелі можна ўбачыць, акрамя саміх законнікаў, палітыкаў, бізнесменаў, урадаўцаў.Адзін з іх - варшаўскі моцны гандляр - ўжо ў трэці раз праводзіць водпуск ў Кракаўскім кляштары. Ён расказаў журналістам:"Гэта месца, дзе можна схавацца ад мітусьні, спыніцца на момант... Простая ежа, праца, супакой - жывеш, як манах. Праз два тыдні ты інакш глядзіш на жыццё, набіраешся сілаў, каб дзейнічаць далей."
Госці манастыроў Польшчы жывуць па распарадку манахаў. Яны не маюць магчымасці карыстацца мабільнікамі і камп'ютарамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.