2006-08-24 15:08:52

У Iрландыі знайдзены старажытны псалтыр.


Рэдкае адкрыццё адбылося пад час будаўнічых прац у ірландскай мясцовасці Моор. Выпадкова там быў знайдзены псалтыр, якому 1200 гадоў.
“Знаходка стала сенсацыяй для навукі, а разам з тым хвалюючым сведчаннем таго, што хрысціянства ў сваім раннім перыядзе квітнела ў Iрландыі”, - адзначыў дырэктар Народнага музея Iрландыі Пат Уэллац.
Па яго меркаванню, напісаныя на пергаменце фрагменты Бібліі знаходзяцца ў вельмі добрым стане. Iх, напісаных на лацінскай мове, магчыма было лёгка прачытаць непасрэдна на месцы знаходжання псалтыра.
Каштоўны рукапіс цяпер знаходзіцца ў Дубліне, дзе і будзе ўважліва даследаваны. Гэта кніга вялікага фармата, на адной старонке змешчана каля 40 тысяч святых вершаў. Невядомым застаецца той факт, як і чаму пергамент апынуўся ў Мооры. Навукоўцы мяркуюць, што кніга была згублена ці скрадзена.
Музэйны эксперт па рукапісах Бернард Міхан падкрэсліў, што з часоў сярэднявечча гэта першая знаходка такога тэкста за апошнія 200 гадоў. Мяркуецца, што ён быў напісаны каля 800 года ад Нараджэння Хрыстовага.








All the contents on this site are copyrighted ©.