2006-08-24 12:05:00

Папа накіраваў віншавальную тэлеграму кардыналу Яворскаму з нагоды 80 гадавіны яго жыцця.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накіраваў пасланне кардыналу Марьяну Яворскаму, лацінскаму арцыбіскупу Львова, з нагоды яго 80 гадавіны. “Я дзякую Богу, - зазначыў Папа, - за Ваша адданае служэнне Царкве ва Украіне”.
Кардынал Марьян Яворскі нарадзіўся 21 жніўня 1926 года ў Львове. Пасля заканчэння сярэдняй школы, у 1945 годзе ў Вышейшай семінарыі і пасля акупацыі горада Савецкай арміяй пераехаў у Кальварыю Зембжыдоўскую, у Польшчы, дзе скончыў курс філасофіі і тэалогіі. Быў высвячаны ў святары 25 чэрвеня 1950 года.
У 1970-1980 гадах выконваў абавязкі сакратара Навуковай рады Польскай біскупскай канфярэнцыі. 24 траўня 1984 года Ян Павел II° узвёў яго да біскупскай годнасці і назначыў галавой католікаў Любачыўскай дыяцэзіі. У 1991 годзе ён быў назначаны арцыбіскупам мітрапалітам для рыма-католікаў Львова. Стаўшы кіраўніком католікаў лацінскай традыцыі роднага горада, заняўся пастырскай працай сярод сваіх землякоў, шмат сілаў прыклаў для звяртання касцёлаў, якія выкарыстоўваліся ў савецкія часы ў якасці цывільных будынкаў.
Кардынал Яворскі аўтар 142 публікацый тэалагічнага і філасоўскага характара, перад усім філасафічна-тэалагічнага напрамка.







All the contents on this site are copyrighted ©.