У сераду Папа Бенедыкт 16 правёў чарговую Агульную аўдыенцыю для Божага народу, што
прыбыў у Ватыкан з розных куткоў свету. Вернікі-католікі і госці, што сабраліся
ў Залі аўдыенцый, праслухалі працяг навучання аб апостальскім пасланні.
Папа зноў засяродзіўся на абліччы апостала Яна, удакладніўшы, што ягонае імя ажно
4 разы прыпамінаецца ў аўтарскай кнізе Адкрыцця ці Апакаліпсіса. Прыгадаем, што
Апакаліпсіс завяршае Новы запавет. Аўтар пачынае яго прадстаўленнем:
"Адкрыццё Ісуса Хрыста,
якое даў Яму Бог, каб паказаў
рабам сваім, што мусіць стацца ў хуткім часе, і
даў знак, паслаўшы праз
Анёла Свайго рабу свайму Яну." У сваім паясніванні Папа сёння падкрэсліў, што
аўтар сведчыць жывое пастырскае спачуванне да пераследаваных хрысціянаў, якіх заклікае
заставацца моцнымі вераю і не паддавацца духу "свету гэтага". Як патлумачыў Свяцейшы
Айцец, гаворка, у канчатковым выніку, і ў кнізе Адкрыцця ідзе аб сэнсе чалавечае
гісторыі, пачатай са смерці і уваскрасення Хрыста Езуса. Яснавідзячы з Патмаса, як
яшчэ называюць гэтага аўтара Святога Пісьма, расказвае, што менавіта тут , на востраве
ў Эгейскім моры, куды прыйшоў прапаведваць, ён быў ахінены экстазам і атрымаў грандыёзныя
бачанні і пачуў надзвычайныя Словы. Гэта нямала паўплывала на ўсю гісторыю Царквы
і цэлую культуру заходняга свету. Адно з цэнтральных бачанняў - Ягнятка як бы заколатае,
што мае 7 вачэй і сем рагоў. Ён толькі варты ўзяць містычную Кнігу і зняць з яе пячаткі
. Аўтар расказвае пра сябе, як пра таго, які плача, што нікога не знайшлося вартага
расчыніць і чытаць Кнігу гэтую. Кніга,бадай, накіраваная і натхнёная драматычнай сітуацыяй
у сямёх Цэрквах Азіі. "Магчыма, - працягвае Папа, - гэта ёсць намаўленнем да іх
трымацца ў абліччы вялікіх цяжкасцей пры маўчанні Бога ў іхных выпрабаваннях, неразуменні
і жорсткасці. Тое самае мы можам і сёння прымяніць у розных частках свету. Гэтыя
цярпенні, якіх Царква не заслугоўвае, таксама, як і сам Ісус не заслугоўваў Свайго
мучэння. Гэта, аднак, пакліканае выявіць злоснасць чалавека, які аддаецца на ўладу
дрэннага , лічыць сябе вышэйшым за кіраўніцтва Божае. Толькі Ягнятка аказваецца здольным
зразумець указанні Кнігі для жыцця хрысціянаў, для якіх Ягоная перамога над смерцю
сталася абвяшчэннем і замаўленнем перамогі, якую і яны атрымаюць. " "Жанчына,
апраненая ў сонца і месяц пад нагамі яе. і на галаве вянок з 12 зорак" - вось
адна з галоўных фігур Апакалісіса. бо яна нараджае немаўлятку мужеска полу, а потым
апісанне скінутага з нябёс дракона: ..."і скінены быў той змей вялізарны, вужака
старавечны, называны д'яблам і сатаной, што зводзе з дарогі простай усенькі свет,
- скінены на зямлю і разам з ім анёлыягоныя..." "Тым самым, - навучае Папа, -
Ян жадае ўсяліць ў душы веру і мужнасць, прапанаваць шлях трывалай надзеі, укарэненай
суцэльна ў Богу і ў Хрысце Ісусе. Эвангеліст Ян у Апакаліпсісе накіроўвае погляд
вернікаў да ззяючага далягляду, які ўвенчаны бачаннем Нябеснага Ерусаліму." Напрыканцы
Папа павітаў усіх сабраных у так спякотны дзень ў залі Паўла 6 у розных мовах.
мы вырашылі перадаць сёння фрагменты з прывітання да пілігрымаў з Польшчы, са Славакіі
і з Літвы.(Голас Папы) На заканчэнне ўсе хрысціяне атрымалі Апостальскае блаславенне,
якое дасылаем і вам, паважаныя слухачы.