2006-08-22 14:38:32

Рыхтуюцца да звароту на радзіму з Італіі беларускія і рускія католікі, якія ў складзе сумеснай групы прымалі ўдзел у 4-й Міжнароднай сустрэчы "Моладзь на шляху да Асізі".


Узначальвае нашу дэлегацыю з 42-х чалавек брат Аляксей Скакоўскі і брат Аляксандр Пісарук, якія разам з генеральным кустодам францішканцаў Мікалаем Дубініным, калужскай манашкай Джэмай у працягу форуму прынялі ўдел у пілігрымцы да гораду Верна, дзе Францішак Асізскі атрымаў сцігматы, потым да пустыні Карцер , дзе славуты святы маліўся на адзіноце. Дэвізам сёлетняй сустрэчы была тэма "Францішак - міратворца" , бо сабраныя гаварылі аб тым, як жа знайсці шлях да міру? Сярод 600-т дэлегатаў не знайшлося гэтым разам прадстаўнікоў Лібану, якія раней заўсёды ўдзельнічалі ў гэтых асізскіх канферэнцыях. Наогул, нарадзіліся сустрэчы на ініцыятыву малых братоў канвентуальных з Ордэну францішканцаў напярэдадні новага Тысячагоддзя. Юнакі і дзяўчаты з усіх кантынентаў кожныя 2 гады збіраюцца ў славутым месцы на Апенінах, адкуль так моцна загучаў 7 стагоддзяў таму назад голас Жабрака Божага - Францішка ,што ягоны заклік аб міры на зямлі чуваць дагэтуль па цэлым свеце.Маладыя цяпер з жалем канстатавалі, што і ў сучасным свеце нялёгка ажыццяўляць ідэалы святога і ягоных паплечнікаў.Удзельнікі сёлетняй сустрэчы горача маліліся аб супакоі ў сэрцах і справах людзей, прыпаміналі героеў гэтага сходу, у прыватнасці, айца Грыгорыя Цероха, які стаяў ля вытокаў ініцыятывы ў 1998 годзе. У 2004 гэты першы генерал Ордэна францішканцаў у Расіі трагічна загінуў.







All the contents on this site are copyrighted ©.