2006-08-22 14:37:57

Праграма будучага апостальскага візіту ў Баварыю праходзіць па месцах дзяцінства Папы Бенедыкта 16. Свяцейшы Айцец у другі раз вернецца ў Германію пасля мінулагодняга ўдзелу ў сусветным дні моладзі ў Кёльне.


Як паведаміла Заля друку Святога пасаду, верснёўскае наведанне будзе афарбаванае асабістымі матывамі. Папа рыхтуе шмат прапаведванняў і прамоў, сустрэч з мясцовымі вернікамі і лакальнай Царквой наогул. Ён вылятае з Рыму ў Мюнхен у суботу, 9 верасня ў абедзены час. У аэрапорце імя Франца Штраўса пройдзе цырымонія сустрэчы. Ад самалёту Папа накіруецца ў Мюнхенскую семінарыю, і гэтым жа раннім вечарам на гістарычным Марыенплацу адбудзецца першая сустрэча з вернікамі. Потым пройдзе сустрэча з кіраўнікамі дзяржавы, якія пажадалі прыбыць спецыяльна для гэтага вітання першага Папы Рымскага - свайго суайчынніка - ў Мюнхен. Бенедыкт 16 будзе гутарыць з прэзідэнтам - спадаром Колерам, канцлерам - спадарыняй Меркель, міністрам-прэзідэнтам зямлі Баварыя спадаром Штойберам. Потым Папа накіруецца ў арцыбіскупскі палац Мюнхена, ягоны былы дом, калі ён, екселенцыя Язэп Ратцынгер, займаў пасаду арцыбіскупа Мюнхенскага і Фрэйзінгскага. У нядзелю,10 верасня Папа адслужыць святую Імшу на цэнтральнай плошчы Мюнхена. На абед ў Арцыбіскупскі палац запрошаныя кардыналы і святары. Пасля абеду плануецца вячэрня ў старажытнай Катэдры горада.
У панядзелак, 11 верасня, папа верталётам пераправіцца ў Альцёццінг і наведае там багародзічную святыню. Тут пройдзе шэсце вернікаў са статуяй Мадонны і са святымі Дарамі да ўрачыстасці адкрыцця Капліцы Адарацыі (пакланення). Затым адсюль Бенедыкт 16 пехатою пройдзе ў манастыр святой Магдаліны.
Вечарам ў Альцёццінгу пройдзе ў базіліцы св. Ганны вячэрня з семінарыстамі, пасля чаго Папа на машыне накіруецца ў родную вёску Марктль ам Інн. Тут ён наведае парафіяльны касцёл св.Освальда, дзе быў немаўляткам ахрышчаны. Гэтым жа вечарам на верталёце пераляціць у Регенсбург і наведае духоўную семінарыю св.Вольфганга.
З раніцы ў аўторак, 12 верасня Папа адслужыць святую Імшу пад адкрытым небам на вялікай гарадской паляне Іслінгер Фельд, а апаўдні сустрэнецца з прадстаўнікамі навукі і культуры ў вялікай зале Регенсбурскага Універсітэту, дзе ён, малады багаслоў Язэп Ратцынгер выкладаў тэалагічныя прадметы. Вечарам Папа адправіць экуменічную багаслужбу ў гарадской катэдры, і, як адзначваюць аглядальнікі, гэта таксама адзін з важных момантаў апостальскага візіту.
На заўтра, 13 верасня, намечана апостальскае бласлаўленне новага аргану ў катэдры Регенсбурга. Затым Папа наведае дом роднага брата, монсіньёра Георга Ратцынгера.
Пасля браты па крыві і па служэнню Хрысту накіруюцца на могілкі Цыгктсдорф, дзе памоляцца на магілах бацькоў і сястры Марыі, а потым пабудуць ў бацькоўскай хаце ў Пентлінгене.
14 верасня - апошні дзень знаходжання ў Баварыі - Папа правядзе ў горадзе Фрэйзінг, дзе запраграмаваная сустрэча са святарамі і дыяканамі Баварыі. Яна пройдзе ў гарадской катэдры. Перад абедам Папа вернецца ў Мюнхен і выляціць адсюль, пасля развітальнай цырымоніі ў аэрапорце, да сябе ў Ватыкан. Такая слкдзеная праграма апостальскага візіту Папы бенедыкта ў Германію ад 9 па 14 верасня, сёлета.







All the contents on this site are copyrighted ©.