2006-08-21 12:25:23

У Львове будзе ўсталявана мемарыяльная дошка мітрапаліту А. Шептіцкаму.


Львоў, - 8 жніўня бягучага года мэр гэтага заходняўкраінскага горада спадар Андрэй Садавы падпісаў распараджэнне аб усталяванні мемарыяльнай дошкі мітрапаліту Андрэю Шэптіцкаму на доме нумар 2 на вуліцы названай ў ягоны гонар.
Праектаванне, стварэнне і ўсталяванне дошкі ўскладзена на Львоўскую абласную арганізацыю палітычных вязьняў і рэпрэсіраваных. Ёй даручана сабраць неабходную інфармацыю, выканаць праект дошкі і ўзгодніць яго ў гарадской архітэктурна-будаўнічай радзе. Гэта ж арганізацыя займецца стварэннем і ўсталяваннем мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з зацьверджаным праектам і потым будзе ўтрымліваць яе ў адпаведным стане.
Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на намесніка гарадскога старшыні па пытаннях будаўніцтва.
Мітрапаліт Андрэй Шэптіцкі (гады жыцця 1865 – 1944) узначальваў Украінскую Грэка-каталіцкую Царкву больш за 40 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.