2006-08-21 12:36:45

Праблема лацінскай мовы ў сучасным свеце.


У афіцыйнай ватыканскай газеце “Osservatore Romano” надрукаваны артыкул, аўтар якога, Марыо Габріэле Джордано, лічыць, што лацінская мова зноў можа зрабіцца сродкам міжнародных сродкаў камунікацыі. Краіны Еўрапейскага саюза карысталіся гэтай мовай на працягу амаль ХХ стагоддзяў; таксама і дэвіз ЕС напісаны на латыні: “in variegate concordia”, як, між іншым, і дэвіз ЗША: “e pluribus unum”. Аўтар артыкула прызнае першаснае месца англійскай мовы ў свеце, якая, як некалі французская мова, набыла статус міжнароднай па пэўным палітычным і эканамічным нагодам і пры пэўных абставінах. Пры атсутнасці падобных абставінаў англійская мова можа згубіць сваё значэнне – у гэтым яе адрозненне ад латыні, якая ўжывалася на працягу стагоддзяў і мае унікальную рысу – яна сфарміравалася ў якасці мовы не адной нацыянальнай грамады, але цэлай цывілізацыі. Аўтар артыкула нагадвае, што ў Iталіі ў 60-70 гады мінулага стагоддзя латынь спынілі выкладаць у дзяржаўных школах, але гэта было зроблена не з рэальных дыдактычных меркаванняў, але “па ідэалагічных і дэмагагічных нагодах”. У той жа час у Еўропе і ў свеце ўвага да латыні пашыраецца. Напрыклад, у Фінляндыі дзесяць гадоў таму была створана праграма радыё “Nuntii latini”, якая і цяпер перадае навіны на мове Цыцырона для свайго кола слухачоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.