2006-08-21 12:07:54

Папа плануе наведаць Сербію.


Папа Бенедыкт XVI° плануе наведаць Сербію “з мэтай умацавання сувязей паміж хрысціянскімі Цэрквамі і рэлігійнымі грамадствамі”. Аб гэтым заявіў 12 жніўня ў сербскім горадзе Новы Сад Апостальскі нунцый ў Сербіі арцыбіскуп Еўдженіо Сбарбаро.
“У заяве Свяцейшага Айца асабліва адзначаецца, што дзеля набліжэння вернікаў розных канфесій і аб’яднання грамадства, у вогуле, гэты візіт абавязкова будзе здзейснены ў наколькі будзе магчыма карацейшы тэрмін”, - падкрэсліў прадстаўнік Ватыкана. Ён заклікаў сербскія цывільныя і духоўныя ўлады, таксама як і простых грамадзян краіны, зрабіць усё магчымае для забеспечэння наведвання Сербіі галавой Рыма-каталіцкай Царквы.
Падарожжа ў Сербію планаваў здзейсніць яшчэ папярэднік сучаснага Папы – Ян Павел II°, аднак да канца яго зямнога шляху так і не здоліў ажыццявіць гэта сваё жаданне.







All the contents on this site are copyrighted ©.