2006-08-21 12:15:36

Казанне Папы пад час Багародзічнай малітвы "Анёл Панскі" у нядзелю 20 жніўня 2006 года.


У нядзелю, 20 жніўня, Свяцейшы Айцец, які яшчэ знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнціі, адгаварыў разам з вернікамі і турыстамі Багародзічную малітву “Анёл Панскі”.
У сваім казанні, пад час малітвы Папа зазначыў: “Дарагія, браты і сёстры! Сёння Каталіцкая Царква асаблівым чынам ушаноўвае святога Бернарда Клервосскага, Настаўніка Царквы, які жыў ХII стагоддзі. Яго прыклад і яго настаўніцтва з’яўляюцца карыснымі таксама і ў нашы дні. Аддаліўшыся ад свету пасля перыяду пакутаў, ён быў абраны абатам кляштара цыстэрцыянцаў у Клерве, маючы ўсяго 25 гадоў. I займаў гэту пасаду на працягу 38 гадоў, да самой сваёй смерці. Разам з жыццём у цішыні і разважанні ён займаўся апостальскай дзейнасцю. Ён быў адначасова імклівы і пакорлівы, з пакорлівасцю ўспрыймаў свае межы і недахопы.
Багацце і каштоўнасць ягонага тэалагічнага навучання не былі вельмі арыгінальнымі, але ён здоліў прапанаваць праўду веры сваім слухачам у ясны спосаб, накіроўваючы яго душу да малітвы. У кожнай сваёй працы адчуваецца рэха вялікага ўнутранага вопыта, які ён з такім талентам здоліў перадаць іншым. На ягоную думку, - зазначыў Папа, - найбольшай сілай духоўнага жыцця ёсць любоў. Бог, Які ёсць Любоў, стварыў чалавека дзеля любові і дзеля любові яго вызваляе; збаўленне ўсіх людзей, смяротна параненых першародным грахом і абцяжараных асабістымі грахамі, залежыць ад прыняцця Божай міласэрнасці, накіраванай нам у поўні праз укрыжаванага і уваскрослага Хрыста.
Ёсць яшчэ адна праца св. Бернарда, якую я хацеў бы прыгадаць, - сказаў Бенедыкт XVI°, - гэта “ Заўвагі”, накіраваныя да Папы Яўгена III. Галоўнай тэмай гэтага твора ёсць унутраная сабранасць, базавы элемент міласэрнасці. Неабходна ўгледзіцца ў сярэдзіну нас саміх, кажа святы, каб звярнуць увагу на перабольшаную дзейнасць пры самых розных абставінах, бо многія віды дзейнасці прыводзяць да “абцяжарвання сэрца”.
Якім карысным ёсць для нас заклік гэтага святога да першынства малітвы і разважанняў! Няхай святы Бернард дапаможа засяродзіцца ў гэтым, гарманізавацца ў імкненні да законніцкай самотнасці ў ціхім кляштарным дворыку з думкай аб неабходнасці важных і складых дзеянняў на службе Царкве.
Дык даручым гэта жаданне Багародзіце, Якую ён з пяшчотнасцю і глыбокай пашанай любіў з юнацкіх гадоў да тай ступені, што атрымаў тытул “”Настаўніка Марыялогіі”. Заклічам жа Мадонну, каб дала сапраўдны і працяглы мір усяму свету”, - зазначыў Бенедыкт XVI° пад час свайго нядзельнага казання ў сваёй загараднай рэзідэнціі Кастэльгандольфо.







All the contents on this site are copyrighted ©.