2006-08-21 12:18:00

Другая частка інтерв'ю Свяцейшага Айца.
Як мы ўжо паведамлялі ў нашых папярэдніх праграмах, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° 5 жніўня даў інтэрв’ю, другую частку якога мы зараз прапануем вашай увазе ў нашым перакладзе на беларускую мову. Пытанні Свяцейшаму Айцу задавалі карэспандэнты “Баварскага Радыё”, “Паўднёва-нямецкага радыё”; “Нямецкай хвалі” і “Радыё Ватыкана”.


Пытанне: На Германію, краіну Рэфармацыі, безумоўна, паўплывалі адносіны паміж рознымі канфесіямі. Экуменічныя адносіны – гэта ўражаная рэчаіснасць, якая сутыкаецца з новымі цяжкасцямі. Якія, на Ваш погляд, ёсць магчымасці палепшання адносінаў з эвангелічнай Царквой і якія цяжкасці Вы бачыце на гэтым шляху?
Адказ Бенедыкта XVI°: Напэўна, трэба перад усім зазначыць, што эвангелічная Царква ў’яўляе сабой даволі разнастайную рэчаіснасць. У Германіі, калі не памыляюся, ёсць тры вялікія суполкі: лютэране, рефарматы, Пруская вунія. Акрамя таго, цяпер фарміруюцца шматлікія, так званыя, “свабодныя Цэрквы”, а ва ўлонні “класічных” Цэркваў – рухі, такія як “Спавядаючая Царква” і гэтык далей. Такім чынам, гутарка ідзе аб шматгалоссі, з якім мы жадаем супрацоўнічаюць і з якімі павінны ўступіць у дыялог у пошуках еднасці, паважаючы гэтыя шматлікія галасы. Думаю, - зазначыў Папа, - што ў першую чаргу ў нашым грамадстве трэба прыкласці намаганні, усім разам, выдзяліць, знайсці і ажжыццявіць вялікія этычныя арыенціры, і такім чынам забяспечыць этычную супольнасць грамадства, без якой яно не можа асягнуць палітычнай мэты, а менавіта, агульнай справядлівасці, нармальнага супольнага жыцця, міра. I ў гэтым напрамку ўжо асягнута шмат: мы ўжо па-сапраўднаму злучаны агульным хрысціянскім фундаментам перад тварам вялікіх маральных выклікаў. Потым, зразумела, гутарка ідзе аб сведчанні Бога ў міры, дзе Яго знаходзяць з цяжкасцю, як мы ўжо казалі, - сваім сведчаннем мы падаем Бога ў асобе Езуса Хрыста і прапануем людзям дайсці да гэтых вытокаў, без якіх мараль гіне і губляе арыенціры. Уласным сведчаннем мы паведамляем радасць ад таго, што мы не адзіныя ў гэтым свеце. Толькі такім чынам магчыма радавацца велічы чалавека, які не з’яўляецца няўдалым прадуктам эвалюцыі, але вобразам Божым. Мы павінны дзейнічаць на двух узроўнях: на ўзроўні вышейшых этычных арыенціраў і на ўзроўне, які з’яўляецца – адштурхаючыся ад іх і накіроўваючыся да нас, - прысутнасцю Бога, канкрэтнага Бога. Калі мы так робім і, галоўнае, калі ў нашых асобных групах мы не аддзяляемся ў веры, але заўсёды адштурхоўваемся ад яе найглыбейшых асноваў, - тады мы, магчыма, не так хутка дойдзем да знешніх выяў еднасці, але прыйдзем да ўнутранай еднасці, якая, калі гэта будзе пажадана Богу, калі-небуць прывядзе нас і да знешніх формаў еднасці.
Насупнае пытанне Папе: На тэму сямьі. Каля месяца таму Вы наведалі Валенсію пад час Сусветнага дня семьяў. Тыя, хто слухаў вас уважліва – як гэта імкнуліся рабіць мы, на Радыё Ватыкана, - заўважылі, што Вы ні разу не прамовілі слоў “аднаполыя шлюбы”, “аборт”, “контрацэпцыя”. Уважлівыя аглядальнікі падумалі: вось цікава! Атрымліваецца, ягоны намер – абвяшчаць веру, а не падарожнічаць па ўсяму свету ў ролі “апостала маралі”. Ці не маглі б вы патлумачыць гэта?
Адказ Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°: Безумоўна. Найперш трэба зазначыць, што я ўвогуле меў для прамовы дваццаць мінут. А той, хто мае так мала часу для прамовы, не можа адштурхоўвацца ад зваротнага. Бо спачатку трэба зразумець, чаго мы жадаем на самой справе, так? А хрысціянства, каталіцтва – гэта не збор забаронаў, але станоўчы выбар. I вельмі важна зноў гэта ўбачыць, бо такое зразуменне сёння практычна знікла. Ужо так шмат гаварылася аб тым, чаго не трэба рабіць, што ў рэшце надыйшоў час сказаць: мы можам прапанаваць станоўчую ідэю аб тым, што мужчына і жанчына створаны адзін для аднаго, што сваеасаблівая шкала – сэксуальнасць, эрас, агапе – значыць вымярэнне любові, і на гэтым шляху будуецца перад усім поўны шчасця і блаславенства шлюб, як еднасць любові мужчыны і жанчыны, а потым і сямья, якая забяспечвае працяг рода, дзе пакаленні жывуць разам і дзе маюць магчымасць развівацца розныя культуры. Такім чынам, у першую чаргу неабходна падкрэсліць тое, чаго мы жадаем. А у другую чаргу магчыма таксама пагледзіць, чаму мы не хочам чагосці. Я, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - думаю трэба мець на ўвазе наступнае: тое, што мужчына і жанчына створаны адзін для аднаго дзеля працягу чалавечага рода – гэта не каталіцкая выдумка: гэта вядома любой культуры. Што ж тычыцца аборта, то ён мае дачыненне не да шёстага, а да пятага прыказання: “Не забівай!” Гэта павінна быць для нас відавочным, і трэба зноў і зноў паўтараць: чалавечая асоба пачынаецца ва ўлонні маці і застаецца чалавечай асобай да апошняга подыху. Чалавеку заўсёды належыць павага, годная чалавека. Гэта лепей зразумеецца пры ўмове, што спачатку была выказана сцвярджаючая думка.







All the contents on this site are copyrighted ©.