2006-08-19 14:13:11

Патрыярх мараніцкай Царквы Лібану кардынал Наср-Аллах Сфейр выказаў заклапочанасць сіутацыяй у краіне, асабліва зыходам з яе хрысціянаў.


Патрыярх канстатаваў, што, калі да ўлады ў Лібане прыйдзе рух "Хезбала", зыход хрысціянаў станецца масавым. Ён выказаў сваю журбу ў сувязі з тым, што многія з хрысціянаў актыўна супрацоўнічаюць з рухам "Хезбала". Напрацягу 2000 гадоў хрысціяне жылі тут, спасярод арабскага свету. Зараз становішча рэзка зменьваецца. Крызіс толькі паскорыў гэты працэс. Прапанаваны прэм'ер-міністрам краіны спадаром Сініёрай план мірнага ўрэгулявання, які, у прыватнасці, утрымлівае задачу раззброіць шііцкі рух, кардынал поўняю падтрымлівае. Эмінэнцыя Сфейр падкрэсліў, што зараз галоўнаю пагрозаю Лібану з'яўляецца Іран, які працягвае пастаўляць ў краіну зброю.
"Хезбола",- зазначыў кардынал Наср-Аллах Сфейр,- не мае права на ўтрыманне арміі. З дапамогаю Ірану гэты рух пераўтварыўся ў дзяржаву ўнутры дзяржавы (Лібану) . Пасля спынення вайны вайны мы проста не можам гэтага дапускаць!"







All the contents on this site are copyrighted ©.