2006-08-18 14:15:09

Свабода - адна з галоўных умоваў выяўлення асобы. Менавіта тэме свабоды прысвечана міжнародная канферэнцыя ў Маскве.


Больш дакладна тэма азначаная:"Свабода - дар Духа і пакліканне RealAudioMP3 у Царкве і грамадстве." Гэта ўжо 16-ты форум Свята-Філарэтаўскага праваслаўна-хрысціянскага Інстытута (СФІ). Зараз тут шырока абмяркоўваюць тэму разумення свабоды прадстаўнікі, што прыбылі ў Маскву з Расіі, Беларусі, Украіны, а таксама з Парыжу, Ерусаліму, Жэневы, Брусэлю, Прагі, Данверу і іншых месцаў. Старшынствуе на паседжаннях рэктар установы , праваслаўны святар Георгій Кочетков.
Зацікаўленне выклікала прамова паэта і філолага Вольгі Седаковай, якая засяродзілася на паняцці свабоды ў эсхаталагічнай пераспектыве. Вучоная адзначыла, што у сучасным свеце згубленае высокае паняцце свабоды, яе глыбокае Боскае вымярэнне. Яна адзначыла, што пасля Іосіфа Бродского "гімн свабодзе і ў рускай, і ў еурапейскай паэтычнай традыцыі губляецца. Замест святой, свабода звужваецца да празаічнага і практычнага тлумачэння. Гэта - пустое паняцце, якое патрабуе удакадненняў :"свабода ад чагосьці... для кагосьці...", ёй даюцца колькасныя характарыстыкі -"замнога свабоды"... З пункту гледжання сучаснай "негатыўнай антрапалёгіі", свабода здаецца "фатальна немагчымаю". Аднак, сцвердзіла прамоўца, тут на дапамогу можа прыйсці Дух Святы - Ён дае свабоду сапраўдную.Тую , што нельга прысвоіць і адабраць. У С.Пісанні свабода не мае пашыранага тлумачэння, але самая гісторыя народа, выяўляная праз святое Пісанне - гэта гісторыя вызвалення." Мессія прыходзіць менавіта, каб вызваліць кожнага,"- сцвердзіла сп. Седакова.
Галоўны рэдактар выдавецтва "Імка- прэс" у парыжы і "Весніка РХД" Нікіта Струве выказаўся наконт разумення свабоды ў рускай праваслаўнай Царкве на эміграцыі ў першай палове ")-га стагоддзя. У прыватнасці, на геройстве жыцця і смерці Маці Марыі - прэпадобнай Марыі Скобцавай, якая сталася вестуном свабоды ў Францыі не толькі для праваслаўных, але для усіх хрысціян і людзей добрае волі.







All the contents on this site are copyrighted ©.