15 жніўня Папа Бенедыкт XVI° разам з вернікамі адгаварыў Багародзічную малітву "Анёл
Панскі".
У свята Унебаўзяцця Багародзіцы, якое па рыма-каталіцкаму календару адзначаецца 15
жніўня, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° , які цяпер знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзіденцыі
Кастельгандольфо, адгаварыў разам з вернікамі і турыстамі Багародзічную малітву “Анёл
Панскі”. Пад час малітвы Папа звярнуўся да Мадонны з заклікам аб міры і згодзе ва
ўсім свеце, перад усім у Ліване і на Святой Зямлі, а таксама ў Iраку і Шры Ланка. Свяцейшы
Айцец гаварыў аб “суцішальнай праўдзе веры” Унебаўзяцця Панны Марыі: “У сваім трыумфе
хрысціяне, пілігрымы ў гісторыі, адчуваюць спаўненне ўласных чаканняў і верны знак
сваёй надзеі”. Марыя, - дадаў Папа, - ёсць прыкладам і падтрымкай для ўсіх вернікаў:
яна заахвочвае нас не губляць веру перад цяжкасцямі і непазбежнымі штодзённымі праблемамі.
Яна гарантуе нам сваю дапамогу і прыпамінае, што ёсць вельмі важным шукаць і разважаць
аб рэчах, якія знаходзяцца ў Небе, а не на зямлі”: “Заклапочаныя штодзённымі праблемамі,
- сказаў Бенедыкт XVI°, - мы рызыкуем прыйсці да высновы, што мінавіта тут, на зямлі
ёсць мэта чалавечага існавання. Але ж Рай ёсць сапраўднай мэтай нашай зямной пілігрымкі.
Якімі іншымі былі б нашы дні, калі б іх натхняла згаданая перспектыва! Так было са
святымі. Iх існаванне сведчыць, што калі жывешь з сэрцам трывала накіраваным у Неба,
зямная рэчаіснасць успрыймаецца адпаведна правільным чынам, бо яе асвятляе вечная
праўда Божай любові”. Далей Папа заклікаў Багародзіцу прыняць удзел ва ўсталяванні
міра: “Да Каралевы міра, над асобай Якой мы разважаем у нябеснай хвале, я звяртаюся
яшчэ раз з просьбай спыніць хваляванні людзей, якія ў розных канцах света пакутуюць
ад насілля”. Потым Бенедыкт XVI° сказаў, што духоўна яднаецца з тымі, што сабраліся
ў Санктуарыі Маці Божай у Ліване і Харыссы на Богаслужбу, якую ўзначаліў кардынал
Рожэ Этчегерай. Ён спецыяльна быў накіраваны ў Ліван у якасці асабістага пасланца
Папы, “каб прынесці знакі падтрымкі і канкрэтнай салідарнасці ўсім ахвярам канфлікта
і маліцца за мір”. Свяцейшы Айцец выказаў таксама сваю шчыльную лучнасць са святарамі
і вернікамі-хрысціянамі Святой Зямлі, якія сабраліся ў базыліцы Дабравешцання ў Назарэце
разам з прадстаўніком Папы ў Iзраіле і Палестыне, арцыбіскупам Антоніо Франко, каб
маліцца за мір. Напрыканцы свайго казання пад час Багародзічнай малітвы “Анёл Панскі”
Свяцейшы Айцец звярнуўся да двух іншых дзяржаў, якія пакутуюць ад вайны: “Мае думкі,
- зазначыў Бенедыкт XVI°, - накіроўваю да любых майму сэрцу грамадзянаў Шры Ланка,
якім пагражае этнічны канфлікт; да насельнікаў Iрака, дзе штодзённае праліццё крыві
аддаляе магчымасць прымірэння і аднаўлення. Прашу Панну Марыю аб дараванні пачуццяў
паразумення, жадання згоды ды пагаднення!”