2006-08-14 14:07:13

Трэцяя сустрэча моладзі "Місія" распачнецца ў італьянскім курортным горадзе Версілья. Яе ўдзельнікі прыдуць на пляжы Адрыатыкі, каб аб'яўляць Дабравешчанне тым. хто мае магчымасць задумацца аб жыцці ў часе водпуску.


Каля 500 юнакоў і дзяўчат з Францішканскага таварыства разам з законнікамі і святарамі - паслядоўнікамі Францішка Асізскага - будуць засяроджвацца ў малітве і гутарыць між сабою. а таксама адкрываць здабытыя імі праўды ўсім, хто пажадае іх слухаць. Акрамя чыста рэлігійных і інтэлектуальных акцый напрацягу тыдня адбудуцца канцэрты, спектаклі.
У першы дзень місіянарскай акцыі арцыбіскуп горада Люкі монсіньёр Італо Кастэлані уручыць моладзі духоўны мандат на пачатак працы і прыкліча ўсіх раздумваць аб сучаснасці і важнасці Эвангелля ў сённяшнім свеце.Удзельнікі сустрэчы наведаюць прытулкі і дамы галечных і бедных якіх усё пабольшвае ў Італіі, увязненых у турмах. Акцыя зарганізаваная кляштарам св. Антонія з Віареджо. Усе сутрэчы будуць пачынацца святой Імшой і завершвацца Адарацыямі пад адкрытым небам.







All the contents on this site are copyrighted ©.