Папа Пій ХII°меў дачыненне да выратавання гебрэяў ад нацыстаў.
Уплывовая італьянская каталіцкая газета “Аввенірэ” надрукавала на сваіх старонках
сенсацыйны артыкул пад назвай “Пій ХII выратаваў плямянніцу-гебрэйку Тальятті”. Больш
падрабязна аб гэтым будзе паведамлена ў публікацыі штомесячнага выдання “30 giorni”,
які выходзіць пад рэдакцыяй вядомага італьянскага палітыка Джуліо Андреотті. Размова
ідзе аб адным дзённіке часоў нацыстскай акупацыі Рыма, які вёўся ў рымскім кляштары
сёстраў-аўгустыніанак. Пасля 4 лістапада 1943 года і да самага вызвалення італьянскай
сталіцы 6 чэрвеня 1944 года, законніцы хавалі ў сябе группу гебрэяў, сярод якіх была
і васьмігадовая Амалія Вітербо - плямянніца вядомага камуністычнага лідэра Пальміро
Тальятті па лініі жонкі, Рыте Монтаньяна. Больш таго, рашенне клаўзоровых законніц
часова адмовіцца ад захавання клаўзуры і прыняць да сябе людзей з вонку было прынята
па загаду Пія ХII. У згаданым дзённіке запісана наступнае: “Свяцейшы Айцец жадае выратаваць
дзяцей, у тым ліку і гебрэйскіх, і загадвае, каб ў кляштарах прыймалі гэтых пераследаваных;
таксама і клаўзуровыя законніцы павінны далучыцца да выканання пажадання Папы”.