2006-08-10 17:18:33

Нямецкі біскуп Рэйнхард Маркс выказаўся адносна неабходнасці знаёміцца з культурай народа, да якога ты прыбыў ў госці ці на жыццё.


Так біскуп горада Трыра пракаментаваў ідучыя ў краіне дэбаты адносна ўключэння эмігрантаў у нямецкае грамадства. Людзі з-замежжа, што прыбываюць у Германію, павінны быць знаёмыя з хрысціянскім навучаннем, перш за ўсё таму, што вобраз ІСУСА з Назарэту належыць да усееўрапейскай і,у прыватнасці, нямецкай культуры: “ Не ведаць Езуса Хрыста значыць не ведаць значнае часткі нашае агульнае культуры і наогул жыцця,-”кажа біскуп і дадае:”Ад эмігрантаў варта чакаць, каб яны знаёміліся з асновамі хрысціянскае веры, нават калі самі вызнаюць іншую рэлігію”
Наогул, яго экселенцыя Рэйнхард Маркс вызначыў, што можна лічыць неадукаваным і нізкакультурным чалавекам кожнага, хто ніколі не чуў пра Ісуса Хрыста , хто не пазнаёміўся хаця б крыху са Старым і Новым запаветам."Падобнае невуцтва першкаджае на шляху да пазнавання важных крыніц нашае культуры і нашага спосаба жыцця ды кантакту”-зазначыў пралат.








All the contents on this site are copyrighted ©.