2006-08-10 17:18:00

Кнігу аб ксяндзах, што ў камуністычныя гады супрацоўнічалі з сакрэтнымі службамі, рыхтуе да выпуску каталіцкі святар з Польшчы Тадэвуш Ісаковіч-Залеўскі.


Аўтар зараз разаслаў лісты да тых з іх, што маюцца ў спісах супрацоўнікаў службы ДБ у ПНР. Дык ксяндзы-агенты запрашаюцца да пакаяння і заняцця пазіцыі ў адносінах да свайго мінулага. Прычым, айцец Тадэвуш папрасіў зрабіць гэта да канца жніўня...
Кніга павінна выйсці з друку ўжо ў гэтым кастрычніку. Аўтар даследуе працэсы сачэння і даносу ўнутры самога Касцёлу. Ён просіць адрасатаў даць праўдзівыя сведчанні і тлумачэнні аб сітуацыі па Кракаўскай дыяцэзіі.
Прыгадаем, што пасля скандалу аб ксяндзах-шпіёнах, што выбухнуў у апошнія гады, польскія герархі каталіцкага Касцёлу забаранілі айцу Ісаковічу выяўляць такіх агентаў сярод калегаў. Аднядаўна новы Кракаўскі мітрапаліт кардынал Станіслаў Дзівіш, асабісты сакратар Папы Яна Паўла 2, адобрыў дзеянні выкрывальніка шпіёнаў. Дык ужо 15 асобаў атрымалі папераджальныя паведамленні аб выяве іхняга служэння не касцёлу, але сакрэтным службам, і неабходнасці адпаведнага прыняцця стаўлення да сітуацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.