2006-08-09 15:42:40

У сераду, Папа Бенедыкт 16 прылятаў са сваёй летняй рэзідэнцыі Кастэль Гандольфо ў Ватыкан, каб даць агульную аўдыенцыю прыбылым з кожнага кутку свету пілігрымам.


У сваім навучанні, дадзеным у аўдынцыяльнай залі Ватыкану, Пятровы наступнік працягваў гаварыць пра апосталаў, якія былі такімі ж людзьмі,як і мы, RealAudioMP3 і роля якіх і праз 2000 год не зменьшваецца. Постаць Яна, да аўтарства якога адносяць 4-е Эвангелле і Адкрыццё (Апакаліпсіс), сталася ў цэнтры чарговай сустрэчы. І тут Папа вылучыў галоўны заклік гэтага наймалодшага і любага вучня Хрыста : да любові як умовы жыцця чалавецтва. Натуральна, Бенедыкт 16 спаслаўся адразу на сваю першую папскую духоўную апостальскую працу - Энцыкліку "Бог ёсць любоў", з якой мы пазнаёмлі нашых слухачоў на хвалі нашага радыё.
"Не выпадкова я зажадаў пачаць маё першае Апостальскае пасланне словамі гэтага апостала "БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОЎ,-сказа Папа.-Хто перабывае ў любові, застаецца ў Богу і Бог застаецца ў ім." (Ян.4;16). Вельмі цяжка знайсці падобныя тэксты ў іншых рэлігіях.Значыцца,..гэта сапраўды рыса хрысціянства. Натуральна, Ян - не адзіны аўтар хрысціянскага паходжання, які гаворыць пра любоў. Будучы асноўным зместам хрысціянства, усе творцы Новага запавету спасылаюцца да любові, хаця інакш акцэнтуючы."
Далей Папа Бенедыкт 16 кажа пра выяву любові праз канкрэтных людзей і падкрэслівае, што любоў сапраўдная аніколі не бывае "спекулянткаю", аніколі не шукае выгоды. І тут аддае Яну сваё захапленне тым, што гэты апостал хрысціянства ня ёсць аніколькі абстрактны, ён кажа аб трывалай аснове любові, зусім канкрэтнай і, ўрэсце, магчымай быць праверанай праз існуючых людзей.
"Крыніца любові - гэта Бог! " І тут Папа зазначае яшчэ адну рысу эвангеліста Яна - ён адзіны з ўсіх аўтараў Новага запавету, хто дае апісаенне Бога. напрыклад, "Бог ёсць духам" і "Бог ёсць святлом".Тут аб'яўляе, што Бог ёсць ЛЮБОЎ. Значыцца, Ян не толькі адчувае Боскасць, але шукае яе каранёў. Усё, што Бог робіць, робіць у імя любові.Дык любоў Божая да людзей канкрэтызуецца і увасабляецца ў Хрысце як такім. Апостал піша:"Дзеці мае... калі хтось мае грэх, маем адваката перад Айцом: Езуса Хрыста - справядлівага. "
І вось да чаго прасцягае любоў Езуса да нас - да аддавання крыві дзеля нашага выратавання! Папа нам указвае: хрысціяніну варта думаць: якім жа павінен быць адказ на такую любоў?! І дае накірунак: мы маем забавязанне да актыўнага адказу, які ,каб быць адэкватным. павінен поўніцца любоўю. Ян кажа аб прыказанні,дадзеным Ісусам:" Даю вам новы Запавет:каб вы любілі адно аднаго.Як Я палюбіў вас. так і вы любіце адзін аднаго". Дзе ж навіна, да якой спасылаецца Езус? Яна ў факце. што ён не спыняецца на Старым запавеце , які знаходзім і ў іншых эвангеллях " любіце бліжняга як самога сабе". але...- працягвае папа, - адыходўзіць ад антычнага крытэрыя ,укіраванага ў чалавеку. Ён навучае любіць "як Я палюбіў вас". Высакародная любоў Езуса прыклікае і нас таксама да больш дасканалых жаданняў. да асягнення вышынь.
Пасля свайго асноўнага і непераходзячага апостальскага навучаннян Папа не пазабыўся і пра сённяшні цяжкі момант у гісторыі чалавецтва. У прыватнасці, заклікаў;
--Дарагія браты і сёстры! Мая думка лунае..да Блізкага Усходу. У суадносінах да трагічнага канфлікту прыпомню словы Папы Паўла 6 у 1965 годзе6"Ніколі больш адзін супраць другога! Калі хочыце быць братамі, кіньце зброю з вашых рук!"
У абліччы намаганняў для спынення агню , каб была знойдзеная справядлівае і трывалае выйсце, паўтару словы Папы Яна Паўла 2-га, што "можна змяніць накірунак падзей, калі перамагаюць рацыя, добрая воля і давер да іншага."
Напрыканцы сустрэчы Папа запрасіў усіх узмоцніць малітву, каб здабыць так жаданага дару міра.










All the contents on this site are copyrighted ©.