2006-08-09 14:12:26

Меркаванне Сакратара біскупскай казфярэнцыі Германіі на конт рэлігійнай сітуацыі ў Турцыі.


Як і раней, Каталіцкая Царква не бачыць ніякіх палепшанняў у галіне рэлігійнай свабоды ў Турцыі, якая мае намер уступіць у Еўрапейскую суполку. У гэтай краіне назіраюцца яўныя парушэнні права на свабоду веравызнання, заявіў монс. Карл Юстен, галава сакратарыята Біскупскай канфярэнцыіі Германіі.
На мінулым тыдні Карл Юстен суправаджаў Рональда Пофаллу, Генеральнага сакратара Хрысціяна-дэмакратычнага саюза, які наведаў Анкару і Iстамбул. Пад час гэтага візіта абмяркоўваліся пытанні, злучаныя з рэлігійнай свабодай.
Урад Турцыі павінен выяўляць павагу да асабістай свабоды на канстытуцыйным узроўні. “Маецца на ўвазе абарона вернікаў-хрысціянаў і наданне Царквам юрыдычнага статуса”, - падкрэсліў монс. Юстен.
Цяпер Цэрквы ў Турцыі пазбаўлены магчымасці набываць маёмасць і ўзводзіць культавыя будынкі, што значна перашкаджае пастырскай дзейнасці. З гэтай нагоды Карл Юстен заклікаў улады Еўрапейскай суполкі патрабаваць ад Турцыі поўнага захавання рэлігійнай свабоды, і пакуль Турцыя афіцыйна не прызнае свае абавязкі ў згаданай галіне, не прыймаць яе ў члены Еўрапейскай суполкі. Галава сакратарыята Біскупскай канфярэнцыіі Германіі лічыць, што ў сваім дыялогу з рэлігійнымі грамадамі турэцкія ўлады павінны прытрымлівацца стандартаў Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.