2006-08-09 14:04:01

Казанне кард. Вальтэра Каспера пад час хаўтурнай імшы па кард. Віллебрандсу.


Чалавек, які жадаў быць добрым пастырам, які асаблівым чынам жадаў клапаціцца людзмі, даручаючы іх Пану. Менавіта такім быў кардынал Йоханнес Віллебрандс. Гэта словы кардынала Валтера Каспера, Старшыні Папскай рады да спраў па садзейнічанню еднасці хрысціянаў. Кардынал Каспер прамовіў іх пад час хаўтурнай імшы 8 жніўня, якую ён узначаліў у галандскім горадзе Ультрэхт. Кардынал Віллебрандс быў чалавекам адкрытым да дыялогу; ён быў вялікім вучоным; цікавіўся навуковай спадчынай Ёхана Генры Ньюманна, што быў для яго прыкладам настаўніка. “Памёрлы кардынал добра ведаў навучанне II° Ватыканскага сабора, і шмат зрабіў – у рамках гэтага навучання – для аднаўлення царкоўнай еднасці”, - зазначыў кардынал Каспер. У сваім казанні ён звярнуў увагу на вялікі ўклад, які зрабіў нябожчык у справу дыялогу хрысціянаў розных дэнамінацый, а таксама прыклаў шмат намаганняў да дыялогу з юдэямі. Напрыканцы свайго казання кардынал Вальтер Каспер зазначыў, што жыццё Йоханнеса Віллебрандса было сведчаннем, заснаваным не на высокіх словах, але на штодзённай малітве і пакорлівых жэстах, накіраваных, перад усім, да Маці Божай.







All the contents on this site are copyrighted ©.